Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паветраны ўдар ЗША ў Самалі забіў каля 60 джыхадыстаў

Навабранцы групоўкі «Шабаб» у сталіцы Самалі Магадышу. 21 кастрычніка 2010 год. Архіўнае фота.
Навабранцы групоўкі «Шабаб» у сталіцы Самалі Магадышу. 21 кастрычніка 2010 год. Архіўнае фота.

Вайскова-паветраныя сілы ЗША забілі каля 60 джыхадыстаў самалійскай групоўкі «Аль-Шабаб», якую Вашынгтон прызнае тэрарыстычнай арганізацыяй.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву амэрыканскіх вайскоўцаў. Бамбаваньне было праведзенае на мінулым тыдні каля населенага пункту Харадэр.

Зьвязаная з «Аль-Каідай» тэрарыстычная групоўка «Аль-Шабаб» змагаецца за зьвяржэньне ўраду Самалі і ўсталяваньне ў гэтай краіне правілаў, заснаваных на ўласнай інтэрпрэтацыі ісламу. Групоўку абвінавацілі ў маштабным тэракце, які адбыўся 14 кастрычніка 2017 года ў самалійскай сталіцы. Тады ў цэнтры Магадышу выбухнуў грузавы аўтамабіль, начынены выбухоўкай. Колькасьць ахвяр выбуху перавысіла 500 чалавек.

У кастрычніку прэзыдэнт Трамп зацьвердзіў пашырэньне вайсковай апэрацыі супраць «Аль-Шабаб». Колькасьць вайскоўцаў ЗША ў Самалі была павялічана да больш чым 500 чалавек, часьцей сталі выкарыстоўвацца баявыя дроны.

XS
SM
MD
LG