Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах мужчына страляў па аўто


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

П’яны мужчына 15 кастрычніка ў двары сярод шматкватэрнай забудовы на вуліцы Жукава ў Баранавічах пагражаў мясцовым жыхарам пнэўматычным пісталетам. Пасьля пачаў страляць па аўто і пашкодзіў шкло, піша Tut.by.

Мужчыну затрымалі, праводзіцца праверка, паведаміла афіцыйная прадстаўніца УУС Берасьцейскага аблвыканкама Ганна Івашчанка. Ці будзе заведзена крымінальная справа, вырашаць у Сьледчым камітэце.

17 жніўня 57-гадовы жыхар вёскі Бабровічы ў Івацэвіцкім раёне Сяргей Д. пачаў страляць па супрацоўніках міліцыі. Інцыдэнт адбыўся, калі да яго з мэтай праверкі ўмоваў захоўваньня паляўнічай зброі прыйшлі ўчастковыя. У выніку адзін зь іх быў забіты на месцы, другому нападнік стрэліў у сьпіну. Стралку пагражае сьмяротнае пакараньне.

18 ліпеня 46-гадовы жыхар Заслаўя Сяргей К. узяў у закладніцы сваю дачку. «Алмаз» вызваліў закладніцу з аддзяленьня банку. Нападніка «ліквідавалі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG