Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З амэрыканскага рэжысэра зьнялі абвінавачваньне ў сэксуальным гвалце


Суд у Нью-Ёрку зьняў з прадусара Гарві Вайнштэйна адно з абвінавачваньняў у сэксуальным гвалце. Па дадзеных тэлеканала АВС, гаворка ідзе аб абвінавачваньні ў дамаганьнях да актрысы Люсі Эванс, якія, па яе словах, мелі месца ў 2004 годзе.

Астатнія два абвінавачваньні па-ранейшаму застаюцца ў сіле. Абарона прадусара мае намер дамагацца і іх адмены. У кастрычніку 2017 гады дзясяткі вядомых акторак абвінавацілі Гарві Вайнштэйна ў дамаганьнях. Неўзабаве пасьля гэтага падобныя абвінавачваньні паступілі і ў адрас іншых знакамітасьцяў са сьвету кіно і палітыкі.

Самога Вайнштэйна звольнілі з рады дырэктараў кампаніі і выключылі са складу амэрыканскай Кінаакадэміі. Калі прадусара прызнаюць вінаватым, яму можа пагражаць пажыцьцёвы тэрмін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG