Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржкантроль расказаў пра шэрую схему гандлю дарагой тэхнікай

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Упраўленьне Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю выявіла схему гандлю бытавой тэхнікай бяз сплаты падаткаў.

Затрымалі людзей, якія ўвозілі і рэалізоўвалі на тэрыторыі Беларусі з парушэньнем заканадаўства тэлевізары, гукавыя панэлі і іншую тэхніку.

Частку сваіх тавараў кампанія рэалізоўвала са сплатай усіх падаткаў. Астатнія тавары набывалі і прадавалі за наяўныя грошы, гэтыя зьдзелкі не адлюстроўваліся ў бугальтарскай дакумэнтацыі, што дазваляла ня сплачваць падаткі.

Паводле КДК, у бізнэс былі ўцягнуты жыхары беларуска-польскага памежжа, якія пад замову ўвозілі на тэрыторыю Беларусі бытавую тэхніку. Яна захоўвалася ў Менску ў арандаваным гаражы і прыватным доме кіраўніка камэрцыйнай структуры.

Усяго ў бюджэт не патрапіла больш за 570 тыс. рублёў. Супрацоўнікі фінансавай міліцыі выявілі каля 70 адзінак бытавой тэхнікі без дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць іх набыцьцё. Агульная сума канфіскаваных тавараў склала амаль 120 тыс. даляраў (больш за 255 тыс. рублёў).

У дачыненьні на кіраўніка кампаніі завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 243 КК «Ухіленьне ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».

XS
SM
MD
LG