Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржкантроль выявіў незаконны гандаль мясам на 9 млн рублёў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі фінансавай міліцыі выявілі групу, якая займалася аптовым гандлем мясам і мяснымі прадуктамі, парушаючы заканадаўства. Даход ад незаконнага прадпрымальніцтва склаў 9 мільёнаў рублёў, паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю.

Заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 233 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць». Гэта караецца штрафам ці 2-7 гадамі пазбаўленьня волі.

Кіраўніка групы затрымалі і зьмясьцілі пад варту. Агульная сума нясплачаных групай падаткаў — больш за 700 тыс. рублёў. Арышт наклалі на маёмасьць фігурантаў коштам 500 тысяч рублёў.

Пры правядзеньні праверачных мерапрыемстваў канфіскавалі:

  • 240 тыс. эўра (595,2 тыс. рублёў);
  • 185 тыс. даляраў (399 тыс. рублёў).

Для бізнэсу ўдзельнікі групы выкарыстоўвалі дакумэнты, атрыманыя ад некалькіх «ілжэпрадпрымальніцкіх структураў», зарэгістраваных 49-гадовым жыхаром Віцебску. Пасьля стварэньня фірмаў ён афармляў фіктыўныя бугальтарскія дакумэнты. Супраць віцебчука завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 234 КК «Ілжэпрадпрымальніцтва», што караецца абмежаваньнем волі да 5 гадоў са штрафам ці пазбаўленьнем волі на 3-7 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG