Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 вязьняў расейскай турмы ўскрылі сабе вены


Турма ва Ўладзіміры, ілюстрацыйнае фота
Турма ва Ўладзіміры, ілюстрацыйнае фота

Ва Ўладзімірскім цэнтрале каля 20 асуджаных парэзалі сабе вены на знак пратэсту супраць адпраўкі ў калёнію № 3 гораду Ўладзіміру. Пра гэта напісаў у «Фэйсбуку» кіраўнік пецярбурскага аддзяленьня «Камітэту за грамадзянскія правы» Барыс Панцялееў.

Паводле праваабаронцы, пратэст зьняволеных зьвязаны зь нежаданьнем адбываць тэрмін у ВК-3, якую ў рэгіёне называюць «катавальнай калёніяй». Як заяўлялі сваякі асуджаных і вызваленыя вязьні, арыштантаў у гэтай калёніі «гвалтуюць, б’юць і забіваюць». Гэта ня проста акцыя пратэсту, гэта жэст адчаю, напісаў Панцялееў.

Праваабаронца дадаў, што паведаміў пра гэта ўпаўнаважанаму ў правах чалавека ва Ўладзімірскай вобласьці.

Амбудсмэн Людміла Раманава заявіла агенцтву ТАСС, што ўжо 12 кастрычніка намераная наведаць турму, каб праверыць паведамленьні аб нанясеньні сябе траўмаў зьняволенымі. Начальнік Уладзімірскага цэнтралу сьцьвярджаў, што ніхто з асуджаных не ўскрываў сабе венаў.

Раней вялікі рэзананс выклікала публікацыя відэа зьдзекаў са зьняволеных у Яраслаўскай калёніі № 1. Пачалі зьяўляцца публікацыі пра катаваньні яшчэ ў некалькіх расейскіх калёніях. Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў паабяцала, што праверыць усе выпадкі ўжываньня гвалту ў калёніях і ў СІЗА.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG