Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якое рэчыва гарадзенец укалоў 7-гадовай дзяўчынцы, пакуль невядома


Ва ўпраўленьні Сьледчага камітэта Беларусі па Горадзенскай вобласьці паведамілі, што расьсьледаваньне крымінальнай справы, якую завялі па факце хуліганскіх дзеяньняў адносна дзьвюх малалетніх дзяўчынак, працягваецца.

26 ліпеня ў адным зь дзесяціпавярховікаў па вуліцы Дзяржынскага ў Горадні малады мужчына зьвёў дзьвюх дзяўчатак зь дзіцячай пляцоўкі і зрабіў адной зь іх іньекцыю. Яго ўзялі пад варту. Што было ў ампулах, бацькам тады не паведамілі.

Якое рэчыва было ў ампулах, ва ўпраўленьні Сьледчага камітэта карэспандэнту Свабоды таксама не паведамілі.

«Тэрмін папярэдняга расьсьледаваньня працягнуты ў сувязі з правядзеньнем дзяржкамітэтам судовых экспэртыз і рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі складаных, комплексных экспэртных дасьледаваньняў», — сказаў афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэта Беларусі па Горадзенскай вобласьці Сяргей Шаршаневіч.

Ён дадаў, што прымаюцца ўсе захады, каб усебакова і поўна разабрацца і ўстанавіць усе абставіны.

Датэлефанавацца да маці дзяўчынак не ўдалося.

Паводле афіцыйнага прадстаўніка УУС Горадзенскага аблвыканкаму Ігара Белазёрава, жыхар Горадні ўвёў дзьвюм малым дзяўчаткам нявызначанае рэчыва ў пад’езьдзе дома.

У дачыненьні да яго заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства» (частка 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

Пацярпелі дзьве родныя сястры пяці і сямі гадоў, Яна і Мілана* (імёны зьмененыя па просьбе ўдзельнікаў гісторыі). Яны выхоўваюцца ў шматдзетнай сям’і: маці — праекціроўшчык, тата — міліцыянт.

Галоўнае, што хвалявала бацькоў, — што за рэчыва атрымалі дзеці. На верхнім паверсе пад’езда, а таксама ў кішэнях мужчыны знайшлі шпрыцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG