Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане каля выбарчых участкаў прагрымелі выбухі. Ёсьць ахвяры


Кабул, 20 кастрычніка, парлямэнцкія выбары

У сталіцы Аўганістана Кабуле каля выбарчых участкаў грымнула некалькі выбухаў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Associated Press са спасылкай на прадстаўніка праваахоўных органаў.

Ёсьць загінулыя і параненыя, у тым ліку пацярпелі паліцыянты, якія спрабавалі абясшкодзіць самаробнае выбуховае прыстасаваньне ў паўночна-заходняй частцы Кабула.

Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 32 правінцыях Аўганістана. Грамадзяне абіраюць дэпутатаў Народнай палаты Нацыянальнай асамблеі краіны. Выбарчы выстройваліся ў чаргу задоўга да адкрыцьця ўчасткаў.

Ахоўваюць участкі больш за 70 тысяч супрацоўнікаў паліцыі і вайскоўцаў. Яны пераведзены ў павышаную боегатоўнасьць ў сувязі з пагрозамі з боку радыкальнага руху «Талібан», які выступае супраць правядзеньня выбараў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG