Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільёны афганцаў прыйшлі на выбары, нягледзячы на сотні нападаў тэрарыстаў

Afghanistan - People voting in parliamentary election in kost province, 20 October 2018
Afghanistan - People voting in parliamentary election in kost province, 20 October 2018

У Афганістане радыкальныя ісламісты ўчынілі каля 200 нападаў падчас парлямэнцкіх выбараў, якія пачаліся напярэдадні. Пра гэта паведамляюць афганскія СМІ.

Паводле інфармацыі прэсы, у выніку нападаў загінулі не менш за 50 чалавек, больш за 200 атрымалі раненьні. Associated Press паведамляе, што ў выніку сёньняшняга выбуху ў адной з правінцый на ўсходзе Афганістана ахвярамі сталі шасьцёра дзяцей. Адказнымі за атакі мясцовыя ўлады лічаць радыкальны рух «Талібан».

Кіраўнік МУС Афганістана заявіў, што большасьць нападаў былі ўчыненыя на выбарчых участках. Аднак выбары ў Афганістане працягваюцца на 401 участку. Афганская служба Радыё Свабода паведамляе, што да раніцы нядзелі прагаласавала траціна з дзевяці мільёнаў зарэгістраваных выбаршчыкаў. Самая вялікая яўка зафіксавана ў Кабуле.

Місія ААН па Афганістане адзначыла высокую яўку выбаршчыкаў, нягледзячы на пагрозы з боку джыхадыстаў. У выбарчай камісіі Афганістана заявілі, што папярэднія вынікі галасаваньня будуць апублікаваныя не раней 10 лістапада.

У парлямэнце Афганістана 249 месцаў. На іх прэтэндуюць 2500 тысячы кандыдатаў, сярод іх больш за 400 жанчын. Прэзыдэнт Афганістана Ашраф Гані заклікаў усіх афганцаў скарыстацца сваім правам голасу, нягледзячы на напады. «Талібан» і «Ісламская дзяржава» заклікалі насельніцтва байкатаваць выбараў.

XS
SM
MD
LG