Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган: У забойстве журналіста ўдзельнічалі саудаўскія генэралы


Дэманстрант з фатаграфіяй Джамаля Хашокджы. Турэччына, 5 кастрычніка 2018

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што забойства апазыцыйнага саудаўскага журналіста Джамаля Хашокджы было наўмысным і загадзя спланаваным.

Выступаючы ў турэцкім парлямэнце 23 кастрычніка, Эрдаган заявіў, што Хашокджы быў забіты двума групамі саудаўцаў. Паводле турэцкага прэзыдэнта, у іх склад уваходзілі дзевяць чалавек, у тым ліку генэралы. Цяпер Анкара разглядае дыпляматычныя меры супраць Саудаўскай Арабіі.

Раней турэцкае выданьне haberler.com паведаміла са спасылкай на кіраўніка турэцкай партыі Vatan Догу Перынчэка, што цела Хашокджы знайшлі ў калодзежы на тэрыторыі саудаўскага генэральнага консульства ў Стамбуле.

Хашокджы 2 кастрычніка ўвайшоў на тэрыторыю саудаўскага консульства ў Стамбуле і больш не зьяўляўся. Праз тры тыдні пасьля яго зьнікнення Эр-Рыяд прызнаў гібель журналіста, аднак заявіў аб недатычнасьці кіраўніцтва краіны да яго сьмерці. Паводле вэрсіі саудаўскіх уладаў, Хашокджы быў забіты ў бойцы з прадстаўнікамі консульства. Саудаўская пракуратура арыштавала ў гэтай справе 18 чалавек.

Кароль Саудаўскай Арабіі Салман і спадчынны прынц Мухамад бін Салман 21 кастрычніка прынесьлі свае спачуваньні сыну Хашокджы. Улады настойваюць на недатычнасьці прынца да інцыдэнту, аднак газэта The New York Times даведалася пра яго сувязі з адным з падазраваных у забойстве.

Праз гібель Хашокджы канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла аб прыпыненьні паставак нямецкага зброі ў Саудаўскую Арабію.

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падчас тэлефоннай размовы дамовіліся высьветліць абставіны здарэньня. Турэцкія ўлады далі ахову нявесьце Хашокджы — Хаціджы Джэнгіз. Раней амэрыканскі прэзыдэнт запрашаў яе ў Белы дом.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG