Лінкі ўнівэрсальнага доступу

130 разоў парушыў правілы кіроўца маршруткі, якая трапіла ў сьмяротную аварыю пад Валожынам


Аварыя на трасе Менск — Горадня 18 кастрычніка. Фота з фэйсбуку Валера Мінца
Аварыя на трасе Менск — Горадня 18 кастрычніка. Фота з фэйсбуку Валера Мінца

Кіроўца маршруткі, якая трапіла ў аварыю пад Валожынам на трасе Менск — Горадня, ад моманту атрыманьня правоў парушыў правілы дарожнага руху 130 разоў. За апошнія 2 гады ў базе ДАІ зафіксаваныя больш за 30 ягоных парушэньняў.

Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 4» паведаміў начальнік УДАІ УУС Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Назарка.

На трасе М6 18 кастрычніка маршрутны мікрааўтобус уехаў у бэтонную агароджу. У выніку аварыі загінулі двое пасажыраў: 66-гадовая жанчына памерла на месцы, 71-гадовы мужчына — у бальніцы.

Паводле сьледзтва, кіроўца не ўлічыў абставіны, якія склаліся на дарозе, — і сутыкнуўся з бэтоннай агароджай.

Кіроўцу ўзялі пад варту і завялі крымінальную справу паводле артыкула «Парушэньне ПДР, якое стала прычынай сьмерці двух чалавек» (ч. 3 арт. 317 КК). Яму пагражае ад 3 да 7 гадоў турмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG