Паводле папярэдніх вынікаў прамежкавых выбараў у ЗША, нью-ёрксая кандыдатка ад Дэмакратычнай партыі Аляксандра Акасіё-Картэс будзе цяпер самай маладой кангрэсвумэн ва ўзросьце 29 гадоў, адзначае ВВС.
Перамовы мелі адбыцца ў Парыжы падчас захадаў да стагодзьдзя заканчэньня Першай усясьветнай вайны. Аб скасаваньні сустрэчы заявіў сам Трамп.
У Злучаных Штатах сёньня, 6 лістапада, праходзяць выбары ў Кангрэс. Прэзыдэнт Трамп заявіў, што хоць яго імя няма ў бюлетэнях для галасаваньня, цяперашнія выбары можна лічыць «рэфэрэндумам пра яго».
Прэзыдэнт Джэймстаўнскага фонду Глен Говард сказаў журналістам, што стасункі паміж ЗША і Беларусьсю «на сёньняшні дзень выходзяць на новы ўзровень, напаўняюцца вялікім даверам».
Паводле Макрона, эўрапейскія краіны павінны стварыць адзіныя ўзброеныя сілы, якія не залежаць ад ЗША і якія будуць дзейнічаць самастойна.
Санкцыі закліканы паказаць Тэгерану, што ён павінен адмовіцца ад сваіх «паводзінаў, якія дэстабілізуюць».
Вайскова-марскія сілы ЗША ў панядзелак заявілі, што расейскі зьнішчальнік Су-27 рабіў небясьпечныя манэўры ў непасрэднай блізкасьці ад амэрыканскага самалёта-выведніка над Чорным морам.
Аўганскія талібы абвясьцілі аб гатоўнасьці далучыцца да шматбаковых мірных перамоваў у Маскве.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў 5 лістапада, што Кітай зробіць крокі дзеля пашырэньня доступу да сваіх рынкаў.
У ЗША офіс дзяржаўнага сакратара штату Джорджыя праводзіць расьсьледаваньне ў дачыненьні да мясцовага аддзяленьня Дэмакратычнай партыі. Яе чальцоў падазраюць у спробе ўзлому сыстэмы рэгістрацыі выбарнікаў штату.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і экс-кіраўнік дзяржавы Барак Абама ў нядзелю правялі «палітычную дуэль» напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, якія вызначаць, ці захаваюць рэспубліканцы кантроль над Кангрэсам. Пра гэта паведамляе Reuters.
ЗША аднавілі санкцыі супраць энэргетычнага, фінансавага і суднаходнага сэктараў Ірану. Напярэдадні аднаўленьня санкцыяў у Іране адзначылі гадавіну захопу амэрыканскай амбасады.
Адміністрацыя Дональда Трампа абвясьціла аб аднаўленьні санкцый супраць суднаходнага, фінансавага і энэргетычнага сэктараў Ірана. Гэта другая сэрыя абмежавальных мераў супраць Тэгерана, якія аднаўляюць ЗША.
Якія вынікі пасяджэньня Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы, якое прайшло ў Менску? Ці магчыма рэалізаваць мірны плян Лукашэнкі для Ўкраіны? Ці наступіць новы этап у адносінах паміж Беларусьсю і Злучанымі Штатамі?
Аднак новыя санкцыі не закрануць восем краін-удзельніц пагадненьня з Іранам, якія змогуць працягваць імпартаваць іранскую нафту.
Паводле зьвестак крыніц агенцтва Bloomberg, Вашынгтон ня будзе выступаць супраць закупак іранскай нафты васьмю краінамі, сярод якіх Кітай, Японія, Паўднёвая Карэя і Індыя.
Мірны плян Лукашэнкі для Ўкраіны — гэта нешта накшталт Васюкінскага шахматнага турніру Астапа Бэндэра з «12 крэслаў». Зрэшты, як і ў Бэндэра, героя культавага савецкага раману, мэта Лукашэнкі — зусім не практычная рэалізацыя яго амбіцыйных прапаноў.
Ён дадаў, што Беларусь і Расея «не такія багатыя», як Польшча, якая хоча разьмясьціць у сябе вайсковую базу ЗША. Але, магчыма, Лукашэнка памыліўся наконт аўтара словаў пра ядзерную зброю.
31 кастрычніка — 1 лістапада ў Менску праходзіць сустрэча Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг абвінаваціў Расею ў разгортваньні ля межаў Эўропы ракет, здольных несьці ядзерныя боегалоўкі.
Паводле цяперашніх амэрыканскіх законаў, дзіця, якое нарадзілася на тэрыторыі ЗША, мае права на амэрыканскае грамадзянства, незалежна ад грамадзянства бацькоў.
Той самы, які называў «нават Беларусь» саюзьнікам ЗША і часткай «муру супраць расейскага нэаімпэрыялізму».
У раёне, дзе адбылася страляніна каля сынагогі «Дрэва жыцьця», жыве значная частка габрэйскай абшчыны Пітсбургу.
У ЗША арыштаваны першы падазраваны ў датычнасьці да рассыланьня пакетаў з выбуховымі матэрыяламі на адрасы палітыкаў-апанэнтаў Дональда Трампа.
У амэрыканскім штаце Флорыда паліцыя выявіла падазроную пасылку, адрасаваную сенатару-дэмакрату Коры Букеру. Паведамленьні пра гэта пацьвердзіла ФБР.
Паліцыя Нью-Ёрку выявіла падазроны пакет, накіраваны на імя рэжысэра і актора Роберта дэ Ніра. Калі канчаткова пацьвердзіцца, што ў пакеце самаробнае выбуховае прыстасаваньне, гэта будзе восьмы падобны выпадак за апошнія некалькі дзён.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў журналістам, што яго адміністрацыя плянуе на працягу двух тыдняў выдаць рэзалюцыю аб скарачэньні падаткаў для сярэдняй клясы на 10%.
Пуцін прапанаваў правесьці сустрэчу з прэзыдэнтам Трампам ў Парыжы 11 лістапада, калі ў сталіцы Францыі пройдуць урачыстасьці з нагоды 100-годзьдзя заканчэньня Першай сусьветнай вайны. Яго дарадца пацьвердзіў, што гэтая сустрэча адбудзецца.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правёў у Крамлі перамовы з дарадцам прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джонам Болтанам.
Сораса не было дома ў момант інцыдэнту. Ніхто не пацярпеў, сапэры падарвалі бомбу ў лесе.
Расея адмаўляе парушэньні, Брытанія падтрымае ЗША, Нямеччына шкадуе, а Пуцін перакананы, што «мы трапім у рай, а яны здохнуць».
Прыблізна палова дзейных амэрыканскіх вайскоўцаў лічаць, што ЗША ў бліжэйшы час будуць уцягнутыя ў буйную вайну.
У Польшчы падпісаны кантракт на пастаўку звадкаванага газу з ЗША на працягу бліжэйшых 20 гадоў.
Эканоміка ЗША ўзначаліла штогадовы рэйтынг канкурэнтаздольнасці, які складаўся Сусветным эканамічным форумам.
Вайскова-паветраныя сілы ЗША забілі каля 60 джыхадыстаў самалійскай групоўкі «Аль-Шабаб», якую Вашынгтон прызнае тэрарыстычнай арганізацыяй.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адступіў ад сваіх раней выказаных слоў пра тое, што зьмяненьне клімату зьяўляецца выдумкай.
Саудаўскую Арабію чакае суровае пакараньне, калі высьветліцца, што зьніклы журналіст Джамаль Хашокджы быў забіты ў саудаўскім консульстве ў Стамбуле. Пра гэта прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у інтэрвію тэлеканалу CBS.
Колькасьць загінулых можа ў далейшым павялічыцца з пашырэньнем пошукавых апэрацыяў у прыбярэжных раёнах штату Флорыда
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі сёлета браў удзел у традыцыйнай праскай канфэрэнцыі «Форум-2000», міжнародным зборы грамадзкіх дзеячоў, палітыкаў і інтэлектуалаў. Свабода пацікавілася ў яго, як, на яго погляд, мяняецца праваабарончы кантэкст у сьвеце і ў Эўропе.
Сярод выдаленых акаўнтаў — папулярная сярод прыхільнікаў Трампа старонка Nation In Distress.
Суд у Нью-Ёрку зьняў з прадусара Гарві Вайнштэйна адно з абвінавачваньняў у сэксуальным гвалце. Па дадзеных тэлеканала АВС, гаворка ідзе аб абвінавачваньні ў дамаганьнях да актрысы Люсі Эванс, якія, па яе словах, мелі месца ў 2004 годзе.
Кангрэс ЗША разгледзіць законапраект аб выдзяленьні Эўразьвязу аднаго мільярда даляраў для зьніжэньня залежнасьці ЭЗ ад расейскага газу.
Ахвярамі ўрагану «Майкл» сталі як мінімум два чалавекі, у іх ліку адно дзіця. Паводле дадзеных Reuters цяпер ураган аслабеў, але ўсё яшчэ ўяўляе небясьпеку для соцень тысяч людзей у штатах Флорыда, Алабама і Джорджыя.
Асноўныя біржавыя індэксы — Dow Jones і S&P 500 — упалі больш, чым на 3%, індэкс NASDAQ, у якім у асноўным прадстаўленыя кампаніі з індустрыі высокіх тэхналёгій і інтэрнэту, страціў больш за 4%.
Падобна, гэта адзіночка, які хацеў забіць сябе, каб прыцягнуць увагу да ідэі выбіраць кіраўнікоў дзяржавы паводле жэрабя.
Жыхар Каліфорніі Рычард Пінэда, у дачыненьні да якога вялі расьсьледаваньне сьледчыя з каманды спэцпрокурора Робэрта Мюлера, засуджаны фэдэральным акруговым судом да года турэмнага зьняволеньня.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыняў адстаўку амбасадаркі ЗША ў ААН Нікі Гэйлі.
Як сьцьвярджае Bloomberg, сярод пацярпелых 30 кампаніяў ёсьць такія, якія выконваюць дзяржаўныя замовы і маюць доступ да сакрэтных зьвестак, у тым ліку да сховішчаў зьвестак ЦРУ.
За прызначэньне Кавана прагаласавала 50 сэнатараў, супраць — 48. Галасаваньне ў Сэнаце суправаджалася пратэстамі супраць прызначэньня Кавана перад будынкам Капітолію.
Загрузіць яшчэ