Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца Трампа прапанаваў Расеі «занепакоіцца» з нагоды Кітаю


Дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан і пасол ЗША ў РФ Джон Хатсман каля Магілы невядомага салдата ў Маскве, 23 кастрычніка 2018

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правёў у Крамлі перамовы з дарадцам прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джонам Болтанам.

Агенцтва ТАСС зьвяртае ўвагу на тое, што раней, падчас сустрэчаў з расейскімі міністрамі і ў сваіх камэнтарах расейскім СМІ дарадца Трампа зрабіў некалькі заяваў.

Ён, у прыватнасьці, падкрэсьліў, што Іран працягвае распрацоўваць ядзерную зброю. «Таму амэрыканскія санкцыі ў гэтым сэнсе павінныя аказаць максымальны ціск на Тэгеран, каб ён зьмяніў свае паводзіны» — цытуе Болтана расейскае агенцтва.

Рашэньне аб разьмяшчэньні ракет на тэрыторыі Эўропы пасьля заявы пра выхад з Дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасьці не прымалася, адзначыў амэрыканскі дыплямат, прапанаваўшы Расеі «занепакоіцца з нагоды невыкананьня гэтай дамовы Кітаем».

Перад выхадам ЗША з дамовы Вашынгтон мае намер правесьці дадатковыя кансультацыі з Масквой, запэўніў расейскі бок дарадца Трампа.

ЗША гатовыя весьці перамовы з РФ аб падаўжэньні Дамовы аб стратэгічных наступальных узбраеньнях.

«Мы гатовыя весьці перамовы, пакуль ёсьць час для гэтага працэсу. Мы разумеем расейскую пазыцыю зараз лепш і хочам яшчэ яе ўдакладніць, бачыць яе дэталі», — заявіў Болтан, адзначыўшы, што ў Вашынгтоне пакуль яшчэ няма выразнай пазыцыі з нагоды новай дамовы аб стратэгічных наступальных узбраеньнях.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG