Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца ЗША ў ААН сыходзіць у адстаўку

Нікі Гэйлі і Дональд Трамп у Авальным кабінэце пасьля абвяшчэньня аб адстаўцы Гэйлі, 10 кастрычніка 2018
Нікі Гэйлі і Дональд Трамп у Авальным кабінэце пасьля абвяшчэньня аб адстаўцы Гэйлі, 10 кастрычніка 2018

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыняў адстаўку амбасадаркі ЗША ў ААН Нікі Гэйлі.

Трамп паведаміў журналістам у Авальным кабінэце, што Гэйлі пакіне сваю пасаду ў канцы году, выканаўшы «неверагодную працу».

Нікі Гэйлі была зацьверджаная ў якасьці прадстаўніцы ЗША ў ААН у студзені 2017 году.

Гэйлі сказала журналістам, што, насуперак чуткам, яна не зьбіраецца балятавацца на пасаду прэзыдэнта ЗША у 2020 годзе і будзе агітаваць за Дональда Трампа, які ўжо заявіў, што будзе пераабірацца.

XS
SM
MD
LG