Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША — найбуйнейшае за 8 месяцаў падзеньне курсаў акцый


Н'ю-Ёрская біржа
Н'ю-Ёрская біржа

У сераду на амэрыканскіх фінансавых рынках адбылося самае буйное за восем месяцаў падзеньне курсаў акцый. Асноўныя біржавыя індэксы — Dow Jones і S&P 500 — упалі больш, чым на 3%, індэкс NASDAQ, у якім у асноўным прадстаўленыя кампаніі з індустрыі высокіх тэхналёгій і інтэрнэту, страціў больш за 4%.

Рэзкае падзеньне курсаў акцый назіральнікі зьвязваюць з ростам перасьцярогаў адносна наступстваў падвышэньня ўліковай стаўкі амэрыканскай Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмай (ФРС) — амэрыканскім цэнтральным банкам. Уліковая стаўка — стаўка адсотка, пад які цэнтральны банк дае крэдыты камэрцыйным банкам. Больш за дзевяць гадоў ФРС трымала ўліковую стаўку на беспрэцэдэнтна нізкім узроўні, стымулюючы эканоміку ЗША, якая трапіла ў працяглую рэцэсію пасьля фінансавага крызісу 2008 году.

У першых кварталах гэтага году эканамічны рост у Злучаных Штатах перавысіў 4%, чаму спрыяла зьніжэньне падаткаў, праведзенае Кангрэсам з ініцыятывы прэзыдэнта Трампа. Курсы акцый за дзесяць гадоў пасьля крызісу вырасьлі амаль у чатыры разы, за паўтара года прэзыдэнцтва Трампа яны падняліся ў сярэднім на 20%.

Падвышэньне ўліковай стаўкі, якое пачалося каля двух гадоў таму, можа нэгатыўна адбіцца на эканамічным росьце і прыбытковасьці карпарацый, асьцерагаюцца інвэстары. Больш за ўсё ў выніку падзеньня пацярпелі акцыі высокатэхналягічных кампаній, курсы многіх зь якіх вырасьлі за апошнія гады ў некалькі разоў. Прэзыдэнт Дональд Трамп адрэагаваў у сераду на рынкавыя ўзрушэньні публічнай крытыкай на адрас кіраўніцтва ФРС. «Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма зрабіла памылку, — сказаў Трамп. — Я думаю, яны звар’яцелі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG