Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названая самая канкурэнтаздольная эканоміка сьвету


Аўтамабіль, выраблены пры дапамозе тэхналёгій 3D на заводзе Divergent 3D у Лос-Анджэлесе
Аўтамабіль, выраблены пры дапамозе тэхналёгій 3D на заводзе Divergent 3D у Лос-Анджэлесе

Эканоміка ЗША ўзначаліла штогадовы рэйтынг канкурэнтаздольнасці, які складаўся Сусветным эканамічным форумам (СЭФ).

Гэта адбылося ўпершыню пасьля фінансавага крызысу 2007–2009 гадоў, але зьвязана ў тым ліку і з новай мэтадалёгіяй разьліку. Апошні раз ЗША узначальвалі рэйтынг у 2008 годзе.

У штогадовым дакладзе ВЭФ аб глябальнай канкурэнтаздольнасці, які прыцягвае да сябе вялікую ўвагу, гаворыцца, што ЗША бліжэй за ўсіх падышлі да «найбольшага ўзроўню канкурэнтаздольнасьці».

ВЭФ вызначае рэйтынг канкурэнтаздольнасьці асобных краінаў, выкарыстоўваючы шкалу ад 0 да 100.

ЗША атрымалі 85,6 балаў з 100 магчымых, апярэдзіўшы ў рэйтынгу Сынгапур, Нямеччыну, Швайцарыю і Японію, якія таксама ўвайшлі ў першую пяцёрку.

У дакладзе адзначаецца, што посьпех ЗША абумоўлены «дынамічнай» прадпрымальніцкай культурай, «моцным» рынкам працы і фінансавай сыстэмай.

Сусьветны эканамічны форум — арганізацыя, якая ў студзені кожнага году праводзіць форум з удзелам уплывовых фігур сусьветнага маштабу ў Давосе ў Швайцырыі — засноўвае свой рэйтынг 140 эканомік сьвету на некалькіх фактарах, якія ўплываюць на канкурэнтаздольнасьць, уключаючы інстытуты і палітыку краіны, якія спрыяюць павышэньню прадукцыйнасьці.

У гэтым годзе ВЭФ зьмяніў мэтадалёгію складаньня рэйтынгу, каб ён лепш адлюстроўваў будучую гатоўнасьць да канкурэнцыі, беручы пад увагу такія фактары, як генэрацыя ідэй у краіне, яе прадпрымальніцкую культуру і колькасьць прадпрыемстваў, якія істотна зьмяняюць сытуацыю на існуючых рынках.

Беларусь у гэтым рэйтынгу адсутнічае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG