Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай абвінавацілі ва ўстаноўцы шпіёнскіх чыпаў у кампутарах для ЗША. Усе ўсё абвяргаюць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Агенцтва Bloomberg апублікавала вялікае расьсьледаваньне, у якім сьцьвярджае, што кітайскія вайскоўцы некалькі гадоў таемна ўсталёўвалі мікраскапічныя шпіёнскія «жучкі» ў мацярынскія платы, сэрвэры зь якімі зьбірала кампанія Supermicro.

Паводле крыніцаў выданьня, кампаніі Amazon і Apple у 2015 годзе незалежна выявілі «жучкі» ў сэрвэрах, якімі яны карысталіся, і паведамілі пра іх у ФБР — а там расьсьледаваньне вялі ўжо тры гады. Чыпы, танчэйшыя за пазногаць, якія зьмесьцяцца на дзюбцы алоўка, усталёўваліся на стадыі вытворчасьці і выкарыстоўваліся для атрыманьня доступу да кіраваньня кампутарам і сувязі між узламанымі прыладамі.

Як сьцьвярджае Bloomberg, сярод пацярпелых 30 кампаніяў ёсьць такія, якія выконваюць дзяржаўныя замовы і маюць доступ да сакрэтных зьвестак, у тым ліку да сховішчаў зьвестак ЦРУ.

Але і пастаўшчык платаў, і меркаваныя пацярпелыя абвяргаюць абвінавачваньні. Supermicro сьцьвярджае, што ня ведае пра расьсьледаваньне, але гатовая супрацоўнічаць, калі такое будзе, а таксама што не распрацоўвае чыпаў для сеткавай сувязі.

Шэраг кампаніяў, пералічаных у расьсьледаваньні, таксама выдалі заявы. Так, Amazon заявіла, што выявіла праграмныя праблемы ў сэрвісах Supermicro, але не праблемы з «жалезам», і выяўленыя праблемы не маглі закрануць кліентаў. Заява Apple стала другой у рубрыцы «Заявы кампаніі» за ўсю гісторыю — сьцьвярджаецца, што тэкст выслалі ў рэдакцыю Bloomberg яшчэ да публікацыі матэрыялу. Кампанія заяўляе, што не знаходзіла шкодных чыпаў ні на адным са сваіх сэрвэраў, што не зьвярталася ў ФБР з гэтай нагоды, а таксама што выявіла шэраг фактычных памылак у матэрыяле.

Дэпартамэнт унутранай бясьпекі ЗША таксама выдаў заяву з абвяржэньнем матэрыялу Bloomberg: сьцьвярджаецца, што няма прычынаў сумнявацца ў вышэй згаданых заявах кампаніяў. Міністэрства замежных справаў Кітаю заявіла, што і сам Кітай бывае ахвярай кібэрзлачынстваў, заклікала да «канструктай размовы» замест «беспадстаўных абвінавачваньняў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG