Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўзмацняе кібэратакі супраць ЗША і іх саюзьнікаў — кіраўнік амэрыканcкай выведкі


Праціўнікі, уключаючы Расею, верагодна, будуць усё больш агрэсіўныя ў правядзеньні кібэратакаў, накіраваных на ўмяшаньне ў выбары ў ЗША і краінах, якія зьяўляюцца іх саюзьнікамі, заявіў у аўторак кіраўнік Нацыянальнай выведкі ЗША Дэн Коўтс.

Гэта заява прагучала падчас слуханьняў па глябальных пагрозах, якія праводзяцца сэнацкім Камітэтам па выведцы.

«Не павінна быць ніякіх сумненьняў у тым, што Расея лічыць свае папярэднія дзеяньні пасьпяховымі і разглядае выбары 2018 гадоў у ЗША, як патэнцыйную мэту... для (новай) апэрацыі, — падкрэсьліў Коутс. — Уся нашая (выведвальная) супольнасьць ня бачыць ніякіх сьведчаньняў, якія дазваляюць казаць, што ў параўнаньні зь мінулым годам (у расейскай стратэгіі) адбыліся сур’ёзныя зьмены».

Па дадзеных кіраўнікоў амэрыканскіх спэцслужбаў, «расейскія хакеры ўжо скануюць амэрыканскую выбарчую сыстэму», выкарыстоўваючы ботаў для прасоўваньня «палітычна ангажаваных паведамленьняў» у сацыяльных сетках. Расея таксама працягвае распаўсюджваць інфармацыю — як фальшывую, так і сапраўдную — для таго, каб «павялічыць палітычны раскол» у амэрыканскім грамадзтве.

Сьпіс краін, якія пагражаюць кібэрбясьпецы Злучаных Штатаў, сёньня ўзначальваюць Расея і Кітай, падкрэсьлівае Коўтс. Вельмі небясьпечнымі спэцслужбы ЗША таксама лічаць дзеяньні Паўночнай Карэі і Ірана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG