Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку затрымалі мужчыну, які рабіў бомбу. Падазраюць хацеў падарваць сябе ў Вашынгтоне на дзень выбараў


Людзі на Нацыянальнай алеі ў Вашынгтоне, ілюстрацыйнае фота
Людзі на Нацыянальнай алеі ў Вашынгтоне, ілюстрацыйнае фота

Падобна, гэта адзіночка, які хацеў забіць сябе, каб прыцягнуць увагу да ідэі выбіраць кіраўнікоў дзяржавы паводле жэрабя.

Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў падазрае 56-гадовага жыхара прадмесьця Нью-Ёрка Пола Розэнфэльда ў падрыхтоўцы тэракту, паведамляе шэраг амэрыканскіх СМІ. Як піша «Голас Амэрыкі», мужчына рыхтаваў бомбу вагой у 90 кг і, паводле абвінавачваньня, плянаваў яе падарваць у сталіцы ЗША Вашынгтоне на Сталічнай алеі ў дзень выбараў.

Абвінаваўцы падазраюць, што мужчына хацеў падарваць сябе, каб прыцягнуць увагу да сваёй палітычнай ідэалёгіі. Сьцьвярджаецца, што мужчына ёсьць прыхільнікам выбараў палітыкаў паводле жэрабя.

Мужчына прызнаўся ў набываньні вялікіх аб’ёмаў дымнага пораху праз інтэрнэт. Сьцьвярджаецца, што ён вырабляў невялікія выбуховыя прылады для праверкі.

Прадстаўнік Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў заявіў, што пляны мужчыны ўдалося сарваць дзякуючы дзеяньням пільнага грамадзяніна і працы шэрагу праваахоўных органаў.

Як перадае CBS , мужчына цягам двух месяцаў расказваў у лістах і SMS аб сваім пляне жыхару Пэнсыльваніі – той урэшце і зьвязаўся з ФБР. Бомбу, расказвае канал, ён рабіў ва ўласным падвале і наўмысна ўсталёўваў такія кампанэнты, якія гарантавана забілі бы яго ў выбуху.

ФБР, паводле CBS, ня лічыць, што мужчына быў часткай тэрарыстычнай арганізацыі. Пол Розэнфэльд зьявіўся ў судзе ў сераду, 10 кастрычніка. Яму можа пагражаць да 20 гадоў турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG