Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША прынамсі 8 чалавек загінулі пасьля нападу на сынагогу

Cынагога «Дрэва жыцьця» ў Пітсбургу.
Cынагога «Дрэва жыцьця» ў Пітсбургу.

У Пітсбургу (штат Пэнсыльванія на паўночным ўсходзе ЗША), некалькі гадзін працягваецца паліцэйская апэрацыя у сувязі з нападам на адну з гарадзкіх сынагог. Тэлеканал CBS паведаміў пра прынамсі восем загінулых.

Нападнік быў паранены і здаўся паліцыі. Як паведамляе CBS са спасылкай наа паліцыю, нападнік крычаў: «Усе габрэі павінны памерці!»

У раёне, дзе адбылася страляніна каля сынагогі «Дрэва жыцьця», жыве значная частка габрэйскай абшчыны Пітсбургу.

XS
SM
MD
LG