Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знойдзеныя яшчэ дзьве пасылкі з выбухоўкай для апанэнтаў Трампа


Паліцыя Нью-Ёрку ў ачапленьні перад будынкам CNN, дзе было знойдзена адно з выбуховых прыстасаваньняў
Паліцыя Нью-Ёрку ў ачапленьні перад будынкам CNN, дзе было знойдзена адно з выбуховых прыстасаваньняў

У амэрыканскім штаце Флорыда паліцыя выявіла падазроную пасылку, адрасаваную сенатару-дэмакрату Коры Букеру. Паведамленьні пра гэта пацьвердзіла ФБР.

Яшчэ адна падобная пасылка раніцай 26 кастрычніка была выяўленая на пошце ў Нью-Ёрку. Паводле непацьверджаных паведамленьняў, яна адрасаваная тэлеканалу CNN на імя Джэймса Клэпэра, былога дырэктара нацыянальнай выведкі.

Як мяркуецца, гэтыя дзьве пасылкі, як і 10 выяўленых у апошнія дні і адрасаваных вядомым крытыкам прэзыдэнта Дональда Трампа, утрымлівалі самаробнае выбуховае прыстасаваньне.

Раней пасылкі з самаробнымі бомбамі даставілі або спрабавалі даставіць, у прыватнасьці, на адрасы экс-прэзыдэнтаў Біла Клінтана і Барака Абамы, былога віцэ-прэзыдэнта Джо Байдэна, актора Робэрта дэ Ніра і іншых выдатных палітыкаў-дэмакратаў ці грамадзкіх дзеячоў, вядомых сваёй крытыкай Трампа.

Вядзецца расьсьледаваньне. Праваахоўныя органы мяркуюць, што ўсе пасылкі, у якіх утрымліваюцца практычна ідэнтычныя выбуховыя прылады, рассылае адзін чалавек з Флорыды. Якія яго матывы — незразумела.

Праз два тыдні ў Злучаных Штатах пройдуць прамежкавыя выбары ў Кангрэс, якія і прыхільнікі Трампа, і яго праціўнікі называюць надзвычай важнымі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG