Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакратаў у штаце Джорджыя падазраюць ва ўзломе сыстэмы выбарнікаў


Прыхільнікі Рэспубліканскай партыі ў штаце Джорджыя, 4 лістапада 2018
Прыхільнікі Рэспубліканскай партыі ў штаце Джорджыя, 4 лістапада 2018

У ЗША офіс дзяржаўнага сакратара штату Джорджыя праводзіць расьсьледаваньне ў дачыненьні да мясцовага аддзяленьня Дэмакратычнай партыі. Яе чальцоў падазраюць у спробе ўзлому сыстэмы рэгістрацыі выбарнікаў штату. Пра гэта паведамляе CNN.

Паводле зьвестак тэлеканалу, улады штату не прадставілі ніякіх доказаў верагоднай хакерскай атакі. Мясцовае аддзяленьне Дэмакратычнай партыі ўсе абвінавачваньні адпрэчвае і абвінавачвае дзяржсакратара ў перавышэньні паўнамоцтваў.

У офісе дзяржсакратара Джорджыі ўдакладнілі, што ўцечкі пэрсанальных дадзеных не было.

Прамежкавыя выбары ў Кангрэс ЗША пройдуць 6 лістапада. Грамадзяне абяруць 435 чальцоў Палаты прадстаўнікоў, 35 сэнатараў, а таксама больш за шэсьць тысяч заканадаўчых органаў у штатах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG