Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцу прысудзілі год турмы за саўдзел у расейскім умяшаньні ў выбары


Жыхар Каліфорніі Рычард Пінэда, у дачыненьні да якога вялі расьсьледаваньне сьледчыя з каманды спэцпрокурора Робэрта Мюлера, засуджаны фэдэральным акруговым судом да года турэмнага зьняволеньня.

Пінэда прызнаў сябе вінаватым у тым, што выкарыстаў выкрадзеныя асабістыя дадзеныя для правядзеньня банкаўскіх апэрацый.

Крымінальная справа супраць Пінэда была ўзбуджаная сьледчымі Мюлера ў лютым гэтага года, у той жа самы час, калі спэцпрокурор высунуў абвінавачваньні супраць 13 расейцаў і трох расейскіх кампаній, якія маюць дачыненьне да стварэньня фэйкавых акаўнтаў у сацсетках з мэтай сеяць разлад у амэрыканскім грамадзтве і зьбіраць выведвальную інфармацыю і інсцэнізаваць палітычныя акцыі.

Крыніца, блізкая да расьсьледаваньня, паведаміла агенцтву Reuters, што менавіта Пінэда дапамагаў расейскім зламысьнікам адмываць грошы і набываць рэклямныя аб’явы ў Фэйсбуку, а таксама аплачваць выдаткі праз сыстэму PayPal для арганізацыі палітычных акцый.

Адвакат Пінэды сказаў, што яго падабаронны ня меў паняцьця ні пра асоб, якім ён прадаваў інфармацыю, ні пра матывы іх дзеяньняў.

Паводле абвінаваўчага заключэньня, 13 грамадзян РФ у 2016 годзе выкарыстоўвалі нумары сацыяльнага страхаваньня і даты нараджэньня рэальных амэрыканцаў, каб адкрываць уліковыя запісы ў сыстэме PayPal, ствараць падробленыя нумары правоў кіроўцы і акаўнты ў сацыяльных сетках.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG