Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп зьмяніў думку пра зьмяненьне клімату


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адступіў ад сваіх раней выказаных слоў пра тое, што зьмяненьне клімату зьяўляецца выдумкай.

У інтэрвію праграме «60 хвілін» на канале CBS, якая выйшла ў эфір 14 кастрычніка, Трамп сказаў: «Я думаю, што нешта адбываецца. Нешта мяняецца, і будзе мяняцца зноў у адваротны бок. Я не адмаўляю зьмяненьняў клімату, але ўсё цалкам можа вярнуцца назад. Разумееце, мы гаворым пра мільёны гадоў».

Трамп на працягу многіх гадоў называў глябальнае пацяпленьне выдумкай, а аднойчы заявіў, што гэта змова Кітаю, накіраваны на разбурэньне эканомікі ЗША.

Трамп сказаў, што ня ведае, ці носіць глябальнае пацяпленьне штучны характар, нягледзячы на тое, што навуковыя дасьледаваньні паказваюць, што забруджаньне асяродзьдзя і дзейнасьць чалавека зьяўляюцца асноўнымі фактарамі. Паводле прэзыдэнта ЗША, ён ня хоча марнаваць «трыльёны і трыльёны даляраў» і губляць «мільёны і мільёны працоўных месцаў», каб змагацца з пацяпленьнем.

Большасьць навукоўцаў зьвязваюць пацяпленьне плянэты са штормамі, якія становяцца ўсё больш інтэнсіўнымі. Ураган «Майкл», які бушаваў на паўночным захадзе Флорыды на мінулым тыдні, стаў самым магутным штормам з тых, якія абваліліся на кантынэнтальную частку ЗША за амаль 50 гадоў.

Трамп заявіў, аднак, што былі ураганы, якія былі «нашмат горшыя» чым «Майкл», дадаўшы, што ў навукоўцаў, якія заклікаюць прыняць захады ў сувязі са зьменамі клімату, «вельмі вялікая палітычная павестка».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG