Амбасада ЗША ў Кіеве назвала рашэньне Расеі часова прызнаваць «пашпарты» самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» на ўсходзе Ўкраіны несумяшчальным зь Менскім працэсам урэгуляваньня канфлікту.
Украінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка кажа, што атрымаў «вельмі моцны сыгнал падтрымкі Ўкраіны» падчас сустрэчы зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Майкам Пэнсам.
У Кіеве ў суботу праходзяць акцыі памяці па загінулых падчас пратэстаў на Майдане. Ахвярамі расстрэлу пратэсту тры гады таму сталі больш за сто чалавек.
Гэтыя дні ўвайшлі ў гісторыю Ўкраіны як фінальны этап супрацьстаяньня паміж Майданам і сілавікамі прэзыдэнта Віктара Януковіча.
Расейскі бок заяўляе аб затрымалі ўдзельніка ўкраінскага дабравольніцкага фарміраваньня на мяжы з анэксаваным Крымам.
Амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец ад штату Арызона Джон Маккейн тлумачыць пагаршэньне сытуацыі на Данбасе тым, што Расея пакуль выпрабоўвае адміністрацыю прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка настойвае на неабходнасьці захаваньня санкцыяў супраць Масквы, пакуль Расея ня сыдзе з Данбасу і Крыму.
Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс папярэдзіў пра «дугу нестабільнасьці» на межах Эўропы і па-за яе межамі і заклікаў сябраў NATO унесьці сваю долю ў калектыўную абарону. Пра гэта ён заявіў на адкрыцьці Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў справе бясьпекі, перадае Reuters.
«Монтэ-Крыста з шахты Кастрычніцкая» — так завецца Рынат Ахметаў у кнізе Барыса Пенчука «Данецкая мафія», анталёгіі арганізаваных злачынных груп Данбасу. Аўтар неўзабаве пасьля выхаду гэтай энцыкляпэдыі апынуўся ў турме. Больш за ўсё старонак у кнізе прысьвечана Ахметаву.
У Сымфэропалі пачынаецца працэс па справе журналіста Мікалая Сэмэны, якога расейскія ўлады абвінавачваюць у сэпаратызме.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) пачала крымінальную справу супраць грамадзяніна Расеі, пісьменьніка Яўгена (Захара) Прылепіна.
Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Заран Шкірак ініцыюе забарону расейскіх сацыяльных сетак «Одноклассники» і «ВКонтакте».
Гэта пытаньне дзяржаўнай важнасьці, перакананы прэзыдэнт Пятро Парашэнка.
Міжнародная група дасьледчыкаў Bellingcat назвала асобу чалавека, які кантраляваў транспарціроўку пускавой ўстаноўкі ракетнага комплексу «Бук» у Данбас.
Пасьля заканчэньня перамоваў трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны спэцпрадстаўнік дзейнага кіраўніка АБСЭ Марцін Сайдзік прыйшоў да журналістаў, каб расказаць пра іх вынікі.
Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве 15 лютага паведаміў, што за ваенныя злачынствы ў Данбасе ад пачатку там узброенага канфлікту асуджаны 41 чалавек. 28 зь іх — грамадзяне Расеі.
Старшыня Дзяржаўнай думы Расеі Вячаслаў Валодзін заклікаў дачакацца прамых слоў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб яго пазыцыі па пытаньні вяртаньня анэксаванага Расеяй Крыму Ўкраіне.
У МЗС РФ заявілі, што ня маюць намер вяртаць Украіне Крым, нягледзячы на чаканьне новай адміністрацыі ЗША.
Тымчасам у аргкамітэце «Эўрабачаньня» адбыўся кадравы канфлікт, які выклікаў трывогу: ці будзе конкурс падрыхтаваны своечасова.
Міністэрства паліва і энэргетыкі Ўкраіны разам з дзяржаўнай кампаніяй «Укрэнэрга» прапануюць ураду абвясьціць надзвычайны стан у энэргетычным сэктары ў сувязі з блякаваньнем паставак антрацытавага вугалю з акупаваных тэрыторый Данбасу.
Беларусь анулявала ўкраінскаму пісьменьніку і паэту Сяргею Жадану забарону на ўезд у краіну. Рашэньне было прынятае цягам некалькіх гадзін.
Затрыманьне і дэпартацыя ўкраінскага пісьменьніка Сяргея Жадана — прыкрая сытуацыя, якая ня пойдзе ў плюс беларускай дзяржаве. Пра гэта сказаў Алег Скрыпка, лідэр гурта «Воплі Відаплясава», перад сёньняшнім канцэртам у Менску.
Украінскія футбалісты Сяргей Арцюх і Арцём Яўланаў пажыцьцёва дыскваліфікаваныя за тое, што ўдзельнічалі ў матчах за так званую «зборную» групоўкі «ДНР», паведаміла выданьне «Футбол-24».
Рэакцыя Ўкраіны на затрыманьне Жадана: Расея намагацца паўплываць на беларуска-украініскія дачыненьні праз санкцыі на ўезд вядомых украінцаў
Эўразьвяз да лета ўвядзе бязьвізавы рэжым паездак для грамадзян Украіны, паведаміў пасьля сустрэчы з прэмʼер-міністрам Украіны Ўладзімірам Гройсманам старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкэр.
Расейская «Новая газэта» паведаміла, што камандзір батальёну сэпаратыстаў «Самалі» Міхаіл Талстых, вядомы пад мянушкай Гіві, быў забіты чатырма сваімі падначаленымі.
Міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў заяўляе, што сьледзтва ў справе забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета разглядае ягоную апазыцыйную ды журналісцкую дзейнасьць у Расеі і Беларусі.
Папярэднія дадзеныя сьведчаць аб росьце на 4,8%.
Міністэрства замежных спраў Украіны запрасіла амбасадара Нямеччыны Эрнста Райхеля для тлумачэньняў у сувязі з заявамі аб урэгуляваньні ўзброенага канфлікту ў Данбасе.
Нядаўняя заява лідэра кіруючай партыі Польшчы «Права і справядлівасьць» Яраслава Качыньскага пра тое, што гераізацыя Сьцяпана Бандэры можа перашкодзіць эўраінтэграцыі Ўкраіны, ня першая.
Ці зьвязана гэта з новым прэзыдэнтам ЗША?
Расея адмовілася выдаць украінцаў Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанку, бо лічыць іх сваімі грамадзянамі.
Па словах віцэ-прэзыдэнта, пытаньне аб працягу або адмене санкцыяў будзе вырашацца ў залежнасьці таго, «ці ўбачым мы зьмены ў пазыцыі Расеі».
Паўфіналы «Эўравізіі-2017» адбудуцца 9 і 11 траўня, фінал пройдзе 13 траўня. Расея возьме ўдзел, нягледзячы на месца правядзеньня — Кіеў. Расея тым часам не спыняе рэпрэсіі супраць крымскіх татар у акупаваным Крыме.
«Асаблівая ўвага была нададзеная ўрэгуляваньню сытуацыі на Данбасе і дасягненьню міру палітыка-дыпляматычным шляхам. Бакі выказалі глыбокую занепакоенасьць праз эскаляцыю напружанасьці і пагаршэньне гуманітарнай сытуацыі, перш за ўсё ў раёне Аўдзееўкі. Яны падкрэсьлілі надзённую неабходнасьць устанаўленьня рэжыму поўнага спыненьня агню»
Рамонтнікаў, якія вялі работы па аднаўленьні электразабеспячэньня гораду Аўдзееўка на Данбасе, абстралялі. Пра гэта паведаміла ў Твітэры спэцыяльная маніторынгавая місія АБСЭ ва Украіне.
Баевікі на Данбасе працягваюць абстрэлы з РСЗА БМ-21 «Град», цяжкой артылерыі і мінамётаў па ўсёй лініі судакрананьня, заяўляюць у прэс-цэнтры штаба АТА.
Луганскія сэпаратысты паведамляюць пра гібель «начальніка ўпраўленьня народнай міліцыі» Алега Анашчанкі.
Газэта Wall Street Journal лічыць, што гэта можа быць прыкметай таго, што альянс ня хоча правакаваць Расею.
Памёр выратавальнік, паранены пры абстрэле Аўдзееўкі. Таксама падчас абстрэлу Аўдзееўкі была параненая яшчэ адна жанчына. Такім чынам, паводле стану на 00:40 у Аўдзееўцы загінулі 3 чалавекі, 3 атрымалі раненьні.
Маёмасьць былога прэзыдэнта Віктара Януковіча ў рэзыдэнцыі ў Межыгор’і Генэральная пракуратура Ўкраіны папярэдне ацаніла ў суму да 10 млрд грывень, перадае ТСН. Гэта каля 370 млн даляраў паводле курсу на момант публікацыі.
Украінскія вайскоўцы паведамілі пра гібель яшчэ двух салдат у раёне баёў пад Аўдзееўкай у Данецкай вобласьці.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў у інтэрвію нямецкай газэце Berliner Morgenpost, што плянуе правесьці рэфэрэндум аб далучэньні Ўкраіны да NATO.
Пасьля абмену Надзеі Саўчанкі і яшчэ двух украінцаў, Генадзя Афанасьева і Юрыя Салашэнкі, за кратамі ў расейскіх турмах застаюцца яшчэ як мінімум паўсотні ўкраінцаў. Але іх справы ня маюць такой гучнай міжнароднай рэакцыі.
У Вярхоўную Раду Ўкраіны пададзены праекты новых законаў, якія рэгулююць моўную палітыку — «Аб дзяржаўнай мове» і «Аб функцыянаваньні ўкраінскай мовы як дзяржаўнай і парадку выкарыстаньня іншых моў ва Ўкраіне».
1 лютага ў Менску адбылося паседжаньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.
У Аўдзееўцы пад Данецкам застаецца складаная сытуацыя — фармаваньні гэтак званай Данецкай народнай рэспублікі парушаюць зацішша, не дазваляючы мясцовым уладам адрамантаваць лініі электраперадач і аднавіць цеплазабесьпячэньне горада.
Сёньня падчас трэніровачнага палёту ў марской эканамічнай зоне Ўкраіны быў абстраляны ўкраінскі транспартны самалёт.
У сталіцы Ўкраіны разьвітваюцца з вайскоўцамі, якія загінулі 29 студзеня непадалёк ад Аўдзееўкі на Данбасе. У гэтым раёне на ўсходзе Ўкраіны абвешчанае надзвычайнае становішча пасьля інтэнсіўных абстрэлаў і баёў з сэпаратыстамі, якіх падтрымлівае Расея.
Інцыдэнт адбыўся ў гатэлі, дзе спынілася здымачная група незалежнага ўкраінскага тэлеканалу, які вяшчае на Данбас. Ад Віталя Сізова запатрабавалі пакінуць тэрыторыю Беларусі з-за расейскіх сьпісаў непажаданых асоб.
Загрузіць яшчэ