Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне могуць забараніць сацыяльныя сеткі «Одноклассники» і «ВКонтакте»


Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Заран Шкірак ініцыюе забарону расейскіх сацыяльных сетак «Одноклассники» і «ВКонтакте».

«Мы бачым, што гэтыя сеткі — асноўныя вытворцы антыўкраінскага кантэнту, які распаўсюджваецца ў Інтэрнэце», — сказаў Заран Шкірак сёньня на брыфінгу ў Кіеве.

Дарадца міністра ўнутраных спраў мяркуе, што такую ініцыятыву мае падтрымаць і Міністэрства адукацыі, каб настаўнікі маглі тлумачыць вучням шкоду ад выкарыстаньня расейскіх сацыяльных сетак.

Заран Шкірак перакананы, што галоўнай задачай зьяўляецца абарона інфармацыйнай прасторы Ўкраіны ад узьдзеяньня расейскай прапаганды. А «Одноклассники» ды «ВКонтакте», паводле яго, цалкам падкантрольныя і кіруюцца расейскімі спэцслужбамі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG