Кастрычніцкі раённы суд Марыюпалю ўзяў пад варту да 19 красавіка беларускага добраахвотніка Ігара Кляўко паводле падазрэньня ў выкраданьні і наўмысным забойстве.
Які сымбалізм прысутны ў беларускіх падарунках першым асобам Украіны, Свабода высьвятляла ў кіеўскіх музэях.
Злучаныя Штаты заклікалі Расею неадкладна вярнуцца да захаваньня замірэньня на ўсходзе Ўкраіны.
Украіна сёньня адзначае Дзень крымскага супраціву акупацыі — гадавіну пачатку агрэсіі Расеі супраць Украіны на паўвысьпе.
Вайскоўцы ўкраінскіх узброеных сіл у Данбасе знаходзяцца па-за палітыкай, заявіў прадстаўнік камандаваньня ўкраінскіх дэсантнікаў.
Украінскі тэлеканал «Громадське» выпусьціў стылёвы відэаролік зь дзесяцьцю фактамі пра беларускую мову, які адразу ж зрабіўся папулярным у сацыяльных сетках.
Дэпутат Вярхоўнай рады Ўкраіны Надзея Саўчанка прыбыла на Данбас разам з кіраўніком украінскага цэнтру вызваленьня палонных «Афіцэрскі корпус» Уладзімірам Рубанам.
Суд Кіеўскага раёну Сымфэропалю прысудзіў крымска-татарскага актывіста Марлена Мустафаева да 11 дзён арышту, абвінаваціўшы яго ў распаўсюдзе недазволенай сымболікі і атрыбутыкі.
Выкрадзены ў Адэсе дэпутат Вярхоўнай Рады, намесьнік кіраўніка фракцыі Блёку Пятра Парашэнкі Аляксей Ганчарэнка ўжо знаходзіцца ў бясьпечным месцы, пачуваецца добра і пачынае сьведчыць у справе пра ягонае выкраданьне.
У Адэсе невядомыя выкралі народнага дэпутата Ўкраіны Аляксея Ганчарэнку — намесьніка кіраўніка парлямэнцкай фракцыі Блёку Пятра Парашэнкі. Праваахоўныя органы пацьвердзілі гэты факт і пачалі пошукавыя спэцыяльныя захады.
Канстанцін Кілімнік, памочнік былога кіраўніка перадвыбарчага штабу Дональда Трампа Пола Манафорта, распрацаваў плян вяртаньня Віктара Януковіча з Расеі ва Ўкраіну.
Украінскі алігарх Дзьмітрый Фірташ, які знаходзіцца ў Аўстрыі, можа быць выдадзены ўладам ЗША.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка перакананы ў адсутнасьці пагрозаў для сваёй краіны з боку Беларусі, нягледзячы на цяперашні ціск Крамля на беларускую дзяржаву.
Большасьць дэпутатаў ніжняй палаты парлямэнту Нідэрляндаў выступаюць за ратыфікацыю пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіна-ЭЗ.
Уладзімер Някляеў сустрэўся ў Кіеве з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Паводле палітыка і паэта, ён быў запрошаны ва Ўкраіну на цырымонію ўшанаваньня памяці Герояў Нябеснай Сотні.
Два беларускія добраахвотнікі, якія ваявалі на баку Ўкраіны на Данбасе, пасьля некалькіх няўдалых спроб легалізавацца ва Ўкраіне, атрымалі статус уцекачоў у Польшчы.
Служба бясьпекі Ўкраіны ды Генэральная пракуратура правялі шэраг ператрусаў ва ўкраінскіх грамадзян, дзейнасьць якіх фінансавалася Расеяй у мэтах дэстабілізацыі ўнутранай сытуацыі ва Ўкраіне.
Апэляцыйны суд у Вене сёньня задаволіў скаргу пракуратуры Аўстрыі на адмову Зямельнага суду Вены ў красавіку 2015 году экстрадыяваць украінскага бізнэсоўца Дзьмітрыя Фірташа ў ЗША.
Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў лічыць, што такія людзі, як пісьменьнік Захар Прылепін, імкнуцца да таго, каб «дапамагчы ўкраінскай дзяржаве наладзіць нармальнае жыцьцё».
Сёньня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сваім указам прызначыў Ігара Кізіма Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.
Украінцы ўшаноўваюць памяць загінулых падчас пратэстаў 2014 году, якія прывялі да зьмены ўлады. Радыё Свабода вядзе наўроставую трансьляцыю.
Амбасаду Ўкраіны ў Беларусі ачоліў Ігар Кізім.
Генэральны сакратар Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе Лямбэрта Дзаньер заявіў, што рашэньне Расеі прызнаць некаторыя «дакумэнты», якія выдаюцца ўстановамі сэпаратыстаў на акупаванай частцы Данбасу, пашкодзіць магчымасьцям умацаваць замірэньне.
Удзень 19 лютага ў Кіеве на плошчы Незалежнасьці прайшло «веча» прыхільнікаў гандлёвай блякады тэрыторыяў, падкантрольных так званым «ДНР» і «ЛНР».
Амбасада ЗША ў Кіеве назвала рашэньне Расеі часова прызнаваць «пашпарты» самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» на ўсходзе Ўкраіны несумяшчальным зь Менскім працэсам урэгуляваньня канфлікту.
Украінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка кажа, што атрымаў «вельмі моцны сыгнал падтрымкі Ўкраіны» падчас сустрэчы зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Майкам Пэнсам.
У Кіеве ў суботу праходзяць акцыі памяці па загінулых падчас пратэстаў на Майдане. Ахвярамі расстрэлу пратэсту тры гады таму сталі больш за сто чалавек.
Гэтыя дні ўвайшлі ў гісторыю Ўкраіны як фінальны этап супрацьстаяньня паміж Майданам і сілавікамі прэзыдэнта Віктара Януковіча.
Расейскі бок заяўляе аб затрымалі ўдзельніка ўкраінскага дабравольніцкага фарміраваньня на мяжы з анэксаваным Крымам.
Амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец ад штату Арызона Джон Маккейн тлумачыць пагаршэньне сытуацыі на Данбасе тым, што Расея пакуль выпрабоўвае адміністрацыю прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка настойвае на неабходнасьці захаваньня санкцыяў супраць Масквы, пакуль Расея ня сыдзе з Данбасу і Крыму.
Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс папярэдзіў пра «дугу нестабільнасьці» на межах Эўропы і па-за яе межамі і заклікаў сябраў NATO унесьці сваю долю ў калектыўную абарону. Пра гэта ён заявіў на адкрыцьці Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў справе бясьпекі, перадае Reuters.
«Монтэ-Крыста з шахты Кастрычніцкая» — так завецца Рынат Ахметаў у кнізе Барыса Пенчука «Данецкая мафія», анталёгіі арганізаваных злачынных груп Данбасу. Аўтар неўзабаве пасьля выхаду гэтай энцыкляпэдыі апынуўся ў турме. Больш за ўсё старонак у кнізе прысьвечана Ахметаву.
У Сымфэропалі пачынаецца працэс па справе журналіста Мікалая Сэмэны, якога расейскія ўлады абвінавачваюць у сэпаратызме.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) пачала крымінальную справу супраць грамадзяніна Расеі, пісьменьніка Яўгена (Захара) Прылепіна.
Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Заран Шкірак ініцыюе забарону расейскіх сацыяльных сетак «Одноклассники» і «ВКонтакте».
Гэта пытаньне дзяржаўнай важнасьці, перакананы прэзыдэнт Пятро Парашэнка.
Міжнародная група дасьледчыкаў Bellingcat назвала асобу чалавека, які кантраляваў транспарціроўку пускавой ўстаноўкі ракетнага комплексу «Бук» у Данбас.
Пасьля заканчэньня перамоваў трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны спэцпрадстаўнік дзейнага кіраўніка АБСЭ Марцін Сайдзік прыйшоў да журналістаў, каб расказаць пра іх вынікі.
Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве 15 лютага паведаміў, што за ваенныя злачынствы ў Данбасе ад пачатку там узброенага канфлікту асуджаны 41 чалавек. 28 зь іх — грамадзяне Расеі.
Старшыня Дзяржаўнай думы Расеі Вячаслаў Валодзін заклікаў дачакацца прамых слоў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб яго пазыцыі па пытаньні вяртаньня анэксаванага Расеяй Крыму Ўкраіне.
У МЗС РФ заявілі, што ня маюць намер вяртаць Украіне Крым, нягледзячы на чаканьне новай адміністрацыі ЗША.
Тымчасам у аргкамітэце «Эўрабачаньня» адбыўся кадравы канфлікт, які выклікаў трывогу: ці будзе конкурс падрыхтаваны своечасова.
Міністэрства паліва і энэргетыкі Ўкраіны разам з дзяржаўнай кампаніяй «Укрэнэрга» прапануюць ураду абвясьціць надзвычайны стан у энэргетычным сэктары ў сувязі з блякаваньнем паставак антрацытавага вугалю з акупаваных тэрыторый Данбасу.
Беларусь анулявала ўкраінскаму пісьменьніку і паэту Сяргею Жадану забарону на ўезд у краіну. Рашэньне было прынятае цягам некалькіх гадзін.
Затрыманьне і дэпартацыя ўкраінскага пісьменьніка Сяргея Жадана — прыкрая сытуацыя, якая ня пойдзе ў плюс беларускай дзяржаве. Пра гэта сказаў Алег Скрыпка, лідэр гурта «Воплі Відаплясава», перад сёньняшнім канцэртам у Менску.
Украінскія футбалісты Сяргей Арцюх і Арцём Яўланаў пажыцьцёва дыскваліфікаваныя за тое, што ўдзельнічалі ў матчах за так званую «зборную» групоўкі «ДНР», паведаміла выданьне «Футбол-24».
Рэакцыя Ўкраіны на затрыманьне Жадана: Расея намагацца паўплываць на беларуска-украініскія дачыненьні праз санкцыі на ўезд вядомых украінцаў
Эўразьвяз да лета ўвядзе бязьвізавы рэжым паездак для грамадзян Украіны, паведаміў пасьля сустрэчы з прэмʼер-міністрам Украіны Ўладзімірам Гройсманам старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкэр.
Расейская «Новая газэта» паведаміла, што камандзір батальёну сэпаратыстаў «Самалі» Міхаіл Талстых, вядомы пад мянушкай Гіві, быў забіты чатырма сваімі падначаленымі.
Загрузіць яшчэ