Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзея Саўчанка наведала ваеннапалонных на Данбасе


Вайскоўцы ўкраінскіх узброеных сіл у Данбасе знаходзяцца па-за палітыкай, заявіў прадстаўнік камандаваньня ўкраінскіх дэсантнікаў.

Ён ня стаў пацьвярджаць ці абвяргаць заяву дэпутаткі вярхоўнай Рады Тацяны Рычковай, якая, паводле некаторых паведамленьняў, заявіла, што Надзея Саўчанка нібыта падбухторвала вайскоўцаў пакінуць свае пазыцыі, прыехаць у Кіеў і зладзіць «пераварот». Па словах Рычковай, сьведкамі гэтага былі байцы 79-й і 80-й асобных дэсантна-штурмавых брыгадаў. Пра гэта паведамляе «Украінская праўда».

У газэце зьявілася паведамленьне, што Саўчанка наведала 34 палонных, і яны, па яе словах, адчуваюць сябе добра і кажуць пра нармальнае стаўленьне да сябе.

«Умовы звычайныя, турэмныя. Стаўленьне да іх, кажуць, нармальнае. У камэры па трое, прагулка гадзіну на суткі, тэлевізар глядзець выводзяць, каналы пераважна расейскія, з украінскіх ловіць 1 + 1 і 5 канал. Вераць, што хутка будуць на волі і надзеі не губляюць », — напісала дэпутатка.

У пятніцу ўвечары Саўчанка паведаміла, што пабывала ў двух камэрах на тэрыторыі, занятай сэпаратыстамі, дзе ўтрымліваюцца ўкраінскія палонныя. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Facebook.

«Наведалі дзьве камэры, дзе ўтрымліваюцца шэсьць нашых ваеннапалонных. Пагутарылі з хлопцамі. Умовы жудасныя, волкасьць, холад. Рэчы ад родных перадалі. Чакаем да заўтра. Абяцалі даць магчымасьць наведаць усіх, хто ў Менскіх сьпісах», — напісала яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG