Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нішто так не працьвярэзіць Маскву»: мюнхэнская прамова Парашэнкі


Парашэнка: зьмякчэньне санкцый супраць Расеі паспрыяе далейшай агрэсіі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:58 0:00

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка настойвае на неабходнасьці захаваньня санкцыяў супраць Масквы, пакуль Расея ня сыдзе з Данбасу і Крыму.

«Нішто так не працьвярэзіць Маскву як рашучасьць Захаду ў забесьпячэньні захаваньня чырвоных лініяў шляхам жорсткіх санкцыяў. Санкцыі — наш актыў, а не адказнасьць. Яны ёсьць праявай нашай сілы, калі яны захаваюць моц. Але яны будуць праявай нашай слабасьці, калі адвесьці іх назад. Спыненьне дыпляматычнага ціску на Расею ці зьмякчэньне санкцыяў раней, чым Расея выйдзе з Данбасу і Крыму, будзе спрыяць далейшай агрэсіі», — заявіў Парашэнка 17 лютага ў выступе на Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў справе бясьпекі.

«Чаму я маю права так казаць? Таму што за апошнія 24 гадзіны мой народ страціў трох салдатаў, 12 былі параненыя... Расейская артылерыя абстрэльвае мірныя кварталы. Адзін мірны жыхар быў забіты расейскай артылерыяй за апошнія содні, яшчэ 2 былі параненыя. Вы павінны разумець цану, якую мы плацім цяпер», — падкрэсьліў украінскі прэзыдэнт.


Расея анэксавала ўкраінскі Крым у сакавіку 2014 году. Кіеў і Захад не прызнаюць гэтага і лічаць паўвостраў і надалей украінскай тэрыторыяй.

Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў падтрымцы прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе. Масква гэтыя абвінавачваньні адкідае, заяўляючы, што на Данбасе няма расейскіх вайскоўцаў, але ёсьць «добраахвотнікі».

Праз агрэсію Расеі супраць Украіны Захад увёў шэраг санкцыяў супраць Масквы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG