Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сымфэропалі асудзілі групу крымска-татарскіх актывістаў


Суд Кіеўскага раёну Сымфэропалю прысудзіў крымска-татарскага актывіста Марлена Мустафаева да 11 дзён арышту, абвінаваціўшы яго ў распаўсюдзе недазволенай сымболікі і атрыбутыкі.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, затрыманьне Мустафаева адбылося з-за паста, які ён разьмясьціў у сацыяльных сетках яшчэ ў 2014 годзе.

Па пяць дзён арышту атрымалі 10 іншых крымска-татарскіх актывістаў, якія сабраліся каля дому Мастафаева, калі там адбываўся ператрус, і былі ў выніку затрыманыя паліцыяй. Праз два дні пасьля арышту гэтых актывістаў невядома, дзе яны знаходзяцца. Сувязі зь імі няма, сваякам пра іх нічога не паведамляюць.

«Можа быць, дзяржаве не падабаецца, што ёсьць грамадзянскія актывісты, але сярод крымска-татарскага народу так — сёньня зачынілі дзесяць чалавек, заўтра зьявіцца сто. Гэта натуральны працэс, таму што кожны абураны тым, што адбываецца, і людзі будуць выходзіць і адстойваць свае правы. Таму што крымска-татарскі народ — гэта народ-дысыдэнт, які прайшоў і дэпартацыю, кагэбэшныя турмы, і рэпрэсіі» — пракамэнтаваў сытуацыю з апошнімі арыштамі крымскі адвакат Эдэм Семядляеў.

За апошні месяц у Крыме былі затрыманыя два адвакаты, якія працуюць па справах крымскіх татараў.

XS
SM
MD
LG