Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вуліцах Кіева выступілі за гандлёвую блякаду Данбасу. Былі сутычкі з паліцыяй, пяцёра затрыманыя


Удзень 19 лютага ў Кіеве на плошчы Незалежнасьці прайшло «веча» прыхільнікаў гандлёвай блякады тэрыторыяў, падкантрольных так званым «ДНР» і «ЛНР». Значную частку пратэстоўцаў складалі ўдзельнікі дабраахвотных батальёнаў «Данбас», «Айдар» і ОУН (Організація українських націоналістів).

Ад Майдану актывісты пайшлі да будынку Адміністрацыі прэзыдэнта, дзе паставілі намёт і зладзілі «рэдут» (замкнёнае кола). Увечары яны плянавалі паставіць большы намёт і абяцалі застацца на ноч, але ім зашкодзілі праваахоўнікі.

Пасьля сваркі і бойкі з паліцыянтамі большасьць пратэстоўцаў рушыла па вуліцы Грушэўскага да плошчы Незалежнасьці. Але каля Эўрапейскай плошчы шлях ім перакрыў кардон паліцыі. Пасьля чарговых сутыкненьняў паліцыя затрымала некалькі чалавек, сярод якіх, як паведамілі актывісты і дэпутат Ягор Собалеў, быў і старшыня добраахвотнага батальёну ОУН Мікалай Каханоўскі.

На вечар 19 лютага пратэстоўцы разышліся. Паведамляецца пра пяць затрыманых пратэстоўцаў і двух траўмаваных праваахоўнікаў. Каханоўскі вызвалены з-пад варты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG