Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Naviband засьпявалі па-беларуску песьню Джамалы пра крымскіх татараў. Відэа


Дуэт Naviband выконвае песьню Джамалы «1944» па-беларуску (зьлева), Джамала эмацыйна рэагуе на выкананьне (справа). Каляж зь відэа тэлканалу СТБ

Беларускі дуэт Naviband, які прадставіць Беларусь на «Эўравізіі» ў Кіеве зь першай беларускамоўнай песьняй у гісторыі конкурсу, засьпяваў па-беларуску песьню леташняй пераможцы Джамалы.

Ад 2:15 — «Гісторыя майго жыцьця», ад 7:20 — «1944» Джамалы па-беларуску:

У час першага паўфіналу нацыянальнага адбору выканаўцы ад Украіны беларускі гурт выканаў «1944» украінскай сьпявачкі Джамалы ў перакладзе на беларускую. Гэта адбывалася ў прысутнасьці самой Джамалы.

«Я думаю, словы лішнія, бо ўся рэакцыя проста ў мяне на твары. Дзякуй вам вялікі!» — сказала прзь сьлёзы Джамала пасьля выступу Naviband.​

Сьпявачка крымскататарскага паходжаньня Джамала перамагла летась на «Эўравізіі» зь песьняй «1944» пра трагічны лёс крымскататарскага народу і яго дэпартацыю ў 40-я гады. Сярод дэпартаваных была і прабабуля Джамалы Назылхан. Частка песьні была на ангельскай мове, частка — на крымскататарскай, якая тады ўпершыню прагучала на «Эўравізіі».

Паўфіналы «Эўравізіі-2017» адбудуцца 9 і 11 траўня, фінал пройдзе 13 траўня. Расея возьме ўдзел, нягледзячы на месца правядзеньня — Кіеў.

Расея тым часам не спыняе рэпрэсіі супраць крымскіх татар у акупаваным Крыме. Генэральная асамблея ААН у канцы мінулага году прыняла рэзалюцыю адносна парушэньня правоў чалавека Расеяй ў Крыме, Беларусь галасавала супраць прыняцьця рэзалюцыі.

Глядзець камэнтары (5)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG