Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ноч на нядзелю 15 траўня адбыўся фінал Міжнароднага конкурсу песьні «Эўрабачаньне». Сёлета ён праходзіў у Стакгольме. У фінале выступілі сьпевакі з 26 краін.

Сьпявачка крымскататарскага паходжаньня Джамала выканала песьню «1944» пра трагічны лёс крымскататарскага народа і яго дэпартацыю ў 40-я гады

Раней сёньня Джамала атрымала прэмію Marcel Bezencon, якая ўручаецца ў рамках міжнароднага песеннага конкурсу.

Украінка атрымала прэмію ў намінацыі «ад камэнтатараў».

Прэмія Marcel Bezencon ўручаецца на «Эўрабачаньні» з 2002 года ў трох намінацыях: ад прэсы, ад камэнтатараў і ад кампазытараў. У гэтым годзе прэмію ад прэсы атрымаў выканаўца, які прадстаўляе Расею, Сяргей Лазараў. Сымпатыі кампазытараў атрымала сьпявачка з Аўстраліі Даме Ім.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG