Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адмовілася выдаць Сянцова, бо лічыць яго сваім грамадзянінам


Алег Сянцоў і Аляксандар Кольчанка

Расея адмовілася выдаць украінцаў Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанку, бо лічыць іх сваімі грамадзянамі.

Пра гэта ў Facebook 6 лютага напісаў намесьнік міністра юстыцыі Украіны па пытаньнях эўрапейскай інтэграцыі Сяргей Пятухоў.

«Гэтае «грамадзянства» прымусова навязанае ўсім крымчанам адначасова з анэксіяй Крыму. Абодва гэтыя дзеяньні Расеі зьяўляюцца нікчэмнымі па міжнародным прав», — гаворыцца ў яго паведамленьні, у якім ён таксама прыводзіць копію адказу Міністэрства замежных спраў Расеі, датаванаю 9 студзеня 2017.

Пятухоў запэўніў, што Ўкраіна будзе дамагацца вяртаньня палітвязьняў праз міжнародныя арганізацыі, якія маюць уплыў на Расею, а таксама ў рамках пазоваў, пададзеных у Эўрапейскі суд па правах чалавека.

Украінскага рэжысёра Алега Сянцова і актывіста Аляксандра Кольчанку затрымалі супрацоўнікі ФСБ у анэксаваным Крыме вясной 2014 года. Іх этапавалі ў Расею, дзе абвінавацілі ў арганізацыі тэрактаў на паўвостраве.

XS
SM
MD
LG