Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абстрэл Аўдзееўкі: 3 загінулых, 3 параненых


Жанчына, параненая падчас абстрэлу Аўдзееўкі, 2 лютага 2017 году
Жанчына, параненая падчас абстрэлу Аўдзееўкі, 2 лютага 2017 году

Памёр выратавальнік, паранены пры абстрэле Аўдзееўкі, паведамляе дырэктар Аўдзееўскага коксахімічнага завода Муса Магамедаў.

Таксама, як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, падчас абстрэлу Аўдзееўкі была параненая яшчэ адна жанчына. Такім чынам, паводле стану на 00:40 у Аўдзееўцы загінулі 3 чалавекі, 3 атрымалі раненьні.

Другая жанчына была параненая ў галаву, калі ад выбуховай хвалі пабілася шкло. Ад шпіталізацыі яна адмовілася. Дапамогу аказвалі мэдыкі Першага добрааахвотніцкага мэдыцынскага шпіталя імя Пірагова, якія прыбылі на ўзмацненьне мясцовай цывільнай хуткай дапамогі.

Перад гэтым старшыня Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях Мікалай Чачоткін паведаміў, што падчас абстрэлу Аўдзееўкі, які пачаўся ў чацьвер увечарамы, два чалавекі загінулі, двое былі параненыя.

«Падчас абстрэлаў Аўдзееўкі атрымаў раненьні ў жывот начальнік 15-ДПРЗ ГУ ДСНС ў Данецкай вобласьці, падпалкоўнік службы грамадзянскай абароны Трацейкін Дзьмітры Аляксандравіч, цяпер у рэанімацыі. Кіроўца аварыйна-выратавальнага атраду Горбань Сяргей Уладзіміравіч, на жаль, загінуў. Акрамя таго, ёсьць інфармацыя пра гібель у раёне школы адной жанчыны і раненьне прадстаўніка СМІ», — адзначыў Чачоткін.

2 лютага старшыня Данецкай абласной вайскова-цывільнай адміністрацыі Павал Жабрыўскі паведаміў пра прыцэльны абстрэл Аўдзееўкі з боку сэпаратыстаў, якіх падтрымлівае Расея, у выніку чаго ёсьць загінулыя.

Пра абстрэл у чацьвер увечары паведамляюць і з кантраляванага сэпаратыстамі Данецка.

У апошні час на Данбасе абвастрылася сытуацыя, у прыватнасьці, ад 29 студзеня працягваюцца жорсткія баі непадалёк ад Аўдзееўкі. Бакі канфлікту абвінавацілі адзін аднаго ва ўчыненьні гэтых баёў, а таксама заяўляюць пра ахвяраў сярод мірнага насельніцтва ў выніку абстрэлаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG