Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна абвінаваціла Расею ў абстрэле самалёту


Сёньня падчас трэніровачнага палёту ў марской эканамічнай зоне Ўкраіны быў абстраляны ўкраінскі транспартны самалёт.

Пра гэта прэзыдэнту Украіны Пятру Парашэнку паінфармаваў міністар абароны краіны Сьцяпан Палтарак, паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Сьвятаслаў Цаголка ў Facebook.

«Гэта адбылося ў раёне Адэскага газавага радовішча з раней захопленых Расеяй буравых вышак. Экіпаж не пацярпеў. Падрабязнасьці паведаміць Міністэрства абароны», — адзначыў Цаголка.

У сваю чаргу Палтарак паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што ў выніку абстрэлу быў пашкоджаны сам самалёт, аднак «Ан-26 працягнуў выкананьне палётнага заданьня».

«Пасьля вяртаньня лятальнага апарата на аэрадром пры вонкавым аглядзе паветранага карабля выяўлена трохсантымэтровая кулявая адтуліна — наступства абстрэлу самалёта са стралковай зброі», — адзначыў Палтарак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG