Урад Бразыліі адмовілася ад 20 мільёнаў даляраў, якія краіне прапаноўвала «Вялікая сямёрка» для барацьбы з пажарамі ў Амазоніі. Прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару напісаў у Твітэры, што прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон хоча выратаваць Амазонію, «як быццам мы калёнія або нічыйная зямля».