Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падоўжыў «контрасанкцыі» супраць Эўразьвязу


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб працягу санкцый у дачыненьні да ЭЗ. Забарона на ўвоз прадуктаў з Эўразьвязу будзе дзейнічаць да канца 2020 году. Ва ўказе Пуціна сьцьвярджаецца, што гэта зроблена «ў інтарэсах бясьпекі краіны».

У Маскве называюць гэтыя меры «контрасанкцыямі». Іх увялі ў 2014 годзе супраць краін, якія падтрымалі абмежаваньні ў дачыненьні да Расеі пасьля анэксіі Крыму. Расейскія ўлады публічна зьнішчаюць «санкцыйную» ежу, якую знаходзяць на прылаўках крам або канфіскуюць на мяжы.

За чатыры гады пад трактар або ў печ адправіліся дзясяткі тон прадуктаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG