Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Борыс Джонсан: ЭЗ не праяўляе жаданьня шукаць кампрамісаў вакол Брэксыту


Борыс Джонсан
Борыс Джонсан

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан у сераду заявіў, што Эўрапейскі зьвяз не дэманструе ніякага жаданьня шукаць кампрамісаў вакол Брэксыту.

«Нашы эўрапейскія сябры не праяўляюць жаданьня шукаць кампрамісу, яны наагул не імкнуцца да яго, гаворачы пра дамову аб выхадзе, хоць брытанскі парлямэнт адхіліў яе тры разы», — цытуе прэм’ера брытанскі друк.

«Яны цьвёрда трымаюцца кожнай літары гэтай дамовы, кожнай коскі, у тым ліку і ў пытаньні „засьцерагальных сродкаў“», — заявіў Джонсан, маючы на ўвазе спосаб забясьпечыць адкрытую мяжу паміж Паўночнай Ірляндыяй і Ірляндзкай Рэспублікай пасьля выхаду Вялікай Брытаніі з ЭЗ.

Ён таксама наракаў на «жахлівае супрацоўніцтва» Брусэлю з дэпутатамі брытанскага парлямэнту вакол Брэксыту.

Пазьней Джонсан яшчэ раз запэўніў, што мае рашучы намер вывесьці Брытанію з Эўразьвязу 31 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG