Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь апярэдзіла Турэччыну ў імпарце расейскага газу


Па выніках першай паловы 2019 году Беларусь заняла трэцяе месца па абʼёмах закупак расейскага газу.

Пра гэта паведамляе выданьне «Заўтра тваёй краіны» са спасылкай на «Газпром».

У параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году Беларусь апярэдзіла Турэччыну ў сьпісе найбуйнейшых кліентаў «Газпрому», больш за Беларусь купляюць расейскага газу толькі Нямеччына і Італія.

Сярод постсавецкіх краінаў скараціў імпарт расейскага газу Казахстан (з 2,243 млрд да 1,567 млрд кубамэтраў), у Эўропе паменшылі сёлета закупкі расейскага газу Нямеччына, Турэччына, Польшча і Вялікабрытанія. У той жа час Аўстрыя, Вугоршчына і Чэхія павялічылі імпарт газу з РФ.

Раней Украіна была адным з найбуйнейшых імпартэраў расейскага газу, але ў першай палове 2019 году абʼем украінскіх закупак склаў 1,547 млрд кубамэтраў.


Топ-10 найбуйнейшых імпартэраў расейскага газу ў першым паўгодзьдзі 2019 году

Аб'ем імпарту ў студзені-чэрвені 2019 г., у млрд. кубамэтраў

Аб'ем імпарту ў студзені-чэрвені 2018 г., у млрд. кубамэтраў

Нямяччына26.98129.596
Італія11.68311.511
Беларусь10.13810.101
Турэччына8.11412.742
Аўстрыя7.4345.711
Францыя6.5226.401
Вялікабрытанія6.0597.401
Вугоршчына 5.3423.100
Польшча4.3496.037
Чэхія4.1572.819

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG