Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрлянды прызналі частковую адказнасьць за масавае забойства і заплоцяць родным загінулых


Ваенныя з Нідэрляндаў у Босьніі ў сакавіку 1994 года

Урад Нідэрландаў 19 ліпеня прызнаў, што нясе частковую адказнасьць за гібель 350 басьнійскіх мусульман падчас разьні ў Срэбраніцы ў ліпені 1995 года. Пра гэта гаворыцца ў заяве галяндзкага Міністэрства абароны.

У той жа дзень аналягічную пастанову аб адказнасьці ўладаў Нідэрляндаў вынес Вярхоўны суд краіны. Ён пастанавіў, што ўлады Нідэрляндаў часткова вінаватыя ў гібелі 350 чалавек і павінны кампэнсаваць 10% шкоды сваякам загінулых.

Разьня ў Срэбраніцы — адзін з самых трагічных эпізодаў басьнійскай вайны на Балканах. У гэты час горад на тэрыторыі цяперашняй Босьніі і Герцагавіны быў абвешчаны ААН «анклявам бяспекі» для ўцекачоў-мусульман. Але, нягледзячы на гэта, 11 ліпеня 1995 года ён быў захоплены ўзброенымі фарміраваньнямі генэрала Ратка Младзіча, кіраўніком фарміраваньняў басьнійскіх сэрбаў.

Жанчынам і дзяўчынкам было дазволена пакінуць горад на аўтобусах. Мужчыны, больш за 7 тысяч басьнійскіх мусульман, хлопчыкаў, дарослых мужчын і старых ва ўзросьце ад 13 да 77 гадоў, былі расстраляныя. Гэтыя расстрэлы сталі самым буйным масавым забойствам у Эўропе з часоў Другой сусьветнай вайны. Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі ў Гаазе кваліфікавалі гэтыя падзеі як генацыд, Ратка Младзіч быў за іх асуджаныя на пажыцьцёвае зьняволеньне.

Галяндзкія міратворцы, якія ў той момант знаходзіліся ў горадзе і дзейнічалі пад эгідай ААН, не змаглі прадухіліць трагедыю, хоць абавязаныя былі абараняць мірных жыхароў. У прыватнасьці яны выдалі сэрбскім войскам больш за 300 чалавек, якія ў тым момант хаваліся на іх ваеннай базе і прасілі прытулку.

Раней улады Нідэрляндаў настойвалі на тым, што адказнасьць за разьню ў Срэбраніцы нясе ААН, пад кіраўніцтвам якой дзейнічала міратворчая місія.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG