Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі паглыбляецца ўрадавы крызіс


Лідэр «Руху пяці зорак» Люіджы дзі Маё (у цэнтры)
Лідэр «Руху пяці зорак» Люіджы дзі Маё (у цэнтры)

Італьянскія палітычныя партыі «Рух пяці зорак» і Дэмакратычная партыя не змаглі дамовіцца пра кандыдата на пасаду прэм’ер-міністра новай парлямэнцкай большасьці.

«Рух пяці зорак» выступае за працяг працы Джузэпэ Контэ. Дэмакраты настойваюць на выбары альтэрнатыўнага кандыдата. Калі партыі не прыйдуць да пагадненьня, прэзыдэнт Італіі Сэрджа Матарэла павінен распусьціць парлямэнт і прызначыць датэрміновыя выбары.

Матарэла сёньня, 27 жніўня, пачаў новы раўнд палітычных кансультацый. Сустрэчы з прадстаўнікамі асноўных партый прызначаныя на сераду. Першы раунд кансультацый завяршыўся на мінулым тыдні. За гэты час партыі павінны былі прыйсьці да пагадненьня па пытаньні фарміраваньня альтэрнатыўнай парлямэнцкай большасьці.

Джузэпэ Контэ ўзначальваў урад Італіі з 1 ліпеня 2018 года і пакінуў пасаду 20 жніўня. Ён быў незалежным прэмʼер-міністрам ва ўрадзе, сфармаваным у выніку кааліцыі папулісцкай партыі «Рух пяці зорак» і правапапулісцкай «Лігі». Контэ патлумачыў сваё рашэньне аб адстаўцы расколам паміж партыямі.

Фармальным момантам пачатку ўрадавага крызісу стала галасаваньне «Лігі» разам з апазыцыяй за будаўніцтва высакахуткаснай чыгункі ў Францыю — насуперак пазыцыі «Руху пяці зорак».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG