Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон: Пуцін і Зяленскі сустрэнуцца абмеркаваць выкананьне менскіх дамоваў


Сустрэча лідэраў Нямеччыны, Расеі, Украіны і Францыі, кастрычнік 2015

Прэзыдэнт Францыі Эммануэль Макрон абвясьціў аб тым, што ў наступным месяцы адбудуцца перамовы ў «нармандзкім фармаце» на найвышэйшым узроўні.

Апошні раз лідэры чатырох дзяржаваў — Нямеччыны, Францыі, Расеі і Ўкраіны — сустракаліся ў Бэрліне ў 2016 годзе.

У чэрвені 2018 года міністры замежных справаў гэтых краін на сустрэчы ў Бэрліне не змаглі дамовіцца аб парамэтрах меркаванай міратворчай місіі ААН у Данбасе.

Кіеў заклікае разьмясьціць міратворцаў па ўсёй тэрыторыі Данбасу, уключна з непадкантрольным украінскім уладам участкам мяжы з Расеяй працягласьцю больш за 400 кілямэтраў.

«Блакітныя каскі» павінныя раззброіць незаконныя ўзброеныя фармаваньні, узяць пад кантроль вайсковыя склады і абараніць цывільнае насельніцтва, заяўляюць украінскія ўлады. У Маскве такія прапановы адпрэчваюць і настойваюць на прадастаўленьні міратворцам толькі функцыі суправаджэньня прадстаўнікоў АБСЭ. Крэмль заяўляе аб неабходнасьці прамога дыялёгу Кіеву зь лідэрамі сэпаратыстаў.

8 ліпеня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прапанаваў расейскаму лідэру Ўладзіміру Пуціну перамовы ў пашыраным фармаце: «Я, вы, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, прэм’ер Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон». «Месца? Думаю, Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка з задавальненьнем прыме нас з вамі ў Менску» — прапанаваў тады прэзыдэнт Украіны.

На наступны дзень, 9 ліпеня, у адміністрацыі Лукашэнкі заявілі, што ён «абсалютна падтрымлівае» прапанову Зяленскага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG