Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ААН не ўхвалілі ідэю прызначыць спэцпрадстаўніка ва Ўкраіне


Ілюстрацыйнае фота. Паседжаньне Рады Бясьпекі ААН па сытуацыі ва Ўкраіне, люты 2019 году

Прапанова Польшчы аб прызначэньні спэцпрадстаўніка генэральнага сакратара ААН у пытаньнях Украіны не была ўхваленая ў арганізацыі, паведамляе «Укрінформ» са спасылкай на словы міністра замежных спраў Польшчы Яцэка Чапутовіча.

Польскі міністар лічыць, што патрэбны новыя інструмэнты ў пошуку рашэньня, якое спыніла б вайну ва Ўкраіне.

Яцэк Чапутовіч
Яцэк Чапутовіч

«Так, можна было б прызначыць спэцыяльнага прадстаўніка генэральнага сакратара ААН, каб ён сачыў за тым, што адбываецца на Данбасе, ва Ўкраіне. Ёсьць жа такія спэцыяльныя прадстаўнікі ў іншых рэгіёнах. Чаму б ня мець такога чалавека ва Ўкраіне? Гэтая ідэя... не была ўспрынятая, не была ўхваленая», — сказаў Яцэк Чапутовіч.

Раней ён заяўляў аб падтрымцы Польшчай прапановы прэзыдэнта Ўкраіны пашырыць «нармандзкі фармат» і прыцягнуць да перамоваў ЗША і Вялікую Брытанію.

Узброены канфлікт на Данбасе працягваецца З 2014 году пасьля расейскай акупацыі Крыму. Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ва ўзброенай падтрымцы баевікоў. Крэмль абвяргае гэтыя абвінавачваньні і заяўляе, што на Данбасе могуць знаходзіцца хіба што расейскія «добраахвотнікі».

Згодна з ацэнкай ААН, паводле стану на 31 сьнежня 2018 году, з прычыны ўзброенага канфлікту на Данбасе загінулі ад 12,8 да 13 тысяч чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG