Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнік «Angry Birds» плянуе пабудаваць тунэль пад Балтыйскім морам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Плян злучыць Талін і Хэльсынкі чыгункай зьявіўся яшчэ ў 90-я гады мінулага стагодзьдзя, але на яго бракавала грошай. Сёлета ідэя ажыла нанова дзякуючы Пэтэру Вэстэрбэку. Гэта адзін з самых багатых фінаў, стваральнік гульні «Angry Birds».

103-кілямэтровы тунэль FinEst пад Балтыкай, паводле ягоных падлікаў, змог бы павялічыць колькасьць пасажыраў паміж гарадамі з сёньняшніх 9 млн штогод да 23 млн. Паводле пляну, значна зьменшыцца таксама і час падарожжа — са 120 да 20 хвілінаў.

Каб пабудаваць тунэль, у Фінскай затоцы давядзецца стварыць дзьве штучныя выспы. Вэстэрбэк ацаніў будаўніцтва ў 15 млрд эўра. Ён абяцае скончыць яго да 2024 году, хаця ўрады Эстоніі і Фінляндыі прагназуюць, што рэальны тэрмін пачатку эксплёатацыі тунэлю — 2040 год. Не чакаючы дзяржаўнай падтрымкі, эстонскі багацей знайшоў ужо і спонсара і будаўніка — кітайцаў. Яны гатовыя ўзяцца за праект без урадавых гарантыяў.

Афіцыйны Талін аднак паабяцаў, што Эўразьвяз дакладзе да праекту 40% ад патрэбнай сумы, але з умовай, што тунэль пабудуюць без кітайцаў. Рашэньне наконт будучыні праекту павінны прыняць днямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG