Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Kyiv замест Kiev: агенцтва Associated Press зьмяніла правапіс сталіцы Ўкраіны


Будынак міністэрства замежных справаў Украіны
Будынак міністэрства замежных справаў Украіны

Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва Associated Press зьмяніла ў сваіх матэрыялах правапіс украінскай сталіцы з Kiev на Kyiv.

«AP зьмяніла правапіс сталіцы Ўкраіны на Kyiv у адпаведнасьці з пажаданьнямі ўкраінскага ўраду наконт трансьлітэрацыі гэтай назвы на ангельскую і ў сувязі з пашырэньнем выкарыстаньня» — паведаміла агенцтва ў сваім твітар-акаўнце AP Stylebook.

Адначасова журналісты працягваюць называць катлету па-кіеўску як «chicken Kiev».

Увосень 2018 году міністэрства замежных справаў Украіны распачало кампанію #KyivNotKiev. У савецкія часы ў англамоўных СМІ замацавалася трансьлітарацыя назвы ўкраінскай сталіцы ў адпаведнасьці з расейскім напісаньнем. Украінскае МЗС настойвала на назьве Kyiv, якая бліжэйшая да ўкраінскай формы.

За час кампаніі дзясяткі аэрапортаў пачалі пісаць назву Кіева так, як прапанаваў МЗС Украіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG