Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйна: Беларусь на ўрачыстасьці ў Варшаве прадставіць пасол


Міністэрства замежных спраў Беларусі
Міністэрства замежных спраў Беларусі

Пра гэта сёньня паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

1 верасьня ў Варшаве пройдуць урачыстасьці з нагоды пачатку Другой усясьветнай вайны. На іх быў запрошаны кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка і ня быў запрошаны прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.

Анатоль Глаз
Анатоль Глаз

Анатоль Глаз, адказваючы на пытаньне БЕЛТА пра тое, на якім узроўні будзе прадстаўленая Беларусь на ўрачыстасьцях, заявіў :

— Запрашэньні на памятныя мерапрыемствы былі накіраваныя польскім бокам на адрас кіраўнікоў дзяржаў краін-чальцоў Эўразьвязу, NATO і «Усходняга партнэрства».

Мы ўдзячныя прэзыдэнту Польшчы за запрашэньне на адрас кіраўніка беларускай дзяржавы.

Далей прэсавы сакратар МЗС Беларусі адзначыў:

— Мы ніколі не перастанем падкрэсьліваць, і пра гэта адкрыта гаворыцца ў нашых падручніках гісторыі, што менавіта Савецкі Саюз і ўсе яго народы ўнесьлі вырашальны і неацэнны ўнёсак у перамогу над нацызмам і ў вызваленьне Эўропы.

Напрыканцы адказу Анатоль Глаз паведаміў, што Беларусь будзе прадстаўляць на мерапрыемствах пасол Беларусі ў Польшчы.

Пра тое, што Лукашэнка не паедзе на ўрачыстасьці ў Варшаву і што Беларусь будзе прадстаўленая паслом, паведаміла сёньня раніцай польскае выданьне Rzeczpospolita. Выданьне спаслалася на добра інфармаваную крыніцу ў МЗС Беларусі. Паводле Rzeczpospolita прычынай адмовы стала тое, што ў Варшаву ня быў запрошаны Пуцін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG