Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве затрымалі супрацоўнікаў ФСБ, якія перайшлі мяжу са зброяй


Літоўскія памежнікі затрымалі двух узброеных пісталетамі супрацоўнікаў памежнай службы ФСБ Расеі, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на тэлеканал LNK.

Намесьнік кіраўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Відас Мачайціс заявіў, што расейцы зайшлі на тэрыторыю чужой краіны, блізу пасёлка Ніда, парушыўшы мяжу на паўкілямэтра. Літоўскія памежнікі выявілі іх з дапамогай сыстэм відэаназіраньня.

Па вэрсіі затрыманых, яны зайшлі ў Літву ненаўмысна. Літоўскі бок таксама патлумачыў, што адбылося гэта празь недасьведчанасьць расейцаў. Памежнікі ФСБ ужо перададзеныя Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG