Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Офіс Уладзіміра Зяленскага ўзначаліў кіраўнік украінскай выведкі. Ён асабіста сустракаў палітвязьняў зь Беларусі


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўручае ордэн «Залатая Зорка» начальніку Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Кірылу Буданаву. Кіеў, 9 лютага 2024 г.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўручае ордэн «Залатая Зорка» начальніку Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Кірылу Буданаву. Кіеў, 9 лютага 2024 г.

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў кіраўніку Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Кірылу Буданаву ўзначаліць Офіс прэзыдэнта Ўкраіны. Пра гэта ён паведаміў у тэлеграм-канале.

«Зараз Украіне трэба больш увагі надаваць пытаньням бясьпекі, разьвіцьцю Сіл абароны і бясьпекі Украіны, а таксама дыпляматычнаму трэку ў перамовах, і Офіс прэзыдэнта будзе служыць выкананьню ў першую чаргу такіх задач нашай дзяржавы», — напісаў прэзыдэнт Украіны, дадаўшы, што Буданаў мае спэцыяльны досьвед у гэтых сфэрах і дастатковыя сілы для дасягненьня вынікаў.

Кірыл Буданаў прыняў прапанову ўзначаліць Офіс прэзыдэнта Ўкраіны. «Я працягваю служыць Украіне. Я лічу пасаду кіраўніка Офіса прэзыдэнта чарговай вяхой адказнасці перад краінай», — напісаў ён.


Кіраўнік украінскай выведкі Кірыла Буданаў сустакае вызваленую зь беларускай турмы грамадзянку Ўкраіны, 18-гадовую палітзьняволеную Марыю Місюк. 22 лістапада 2025 году.
Кіраўнік украінскай выведкі Кірыла Буданаў сустакае вызваленую зь беларускай турмы грамадзянку Ўкраіны, 18-гадовую палітзьняволеную Марыю Місюк. 22 лістапада 2025 году.
  • 13 сьнежня пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з спэцпасланьнікам ЗША ў справах Беларусі Джонам Коўлам вызвалілі 123 палітычных зьняволеных. 114 вызваленых вывезьлі ва Ўкраіну. 9 вызваленых — у Літву. Ва Ўкраіне палітвязьняў сустракаў кіраўнік вайсковай выведкі Кірыла Буданаў. У камэнтары для «Настоящего времени» прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі апавёў, што прадстаўнікі беларускай разьведслужбы зьвярнуліся да Галоўнага ўпраўленьня разьведкі Ўкраіны. «Далей кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў зьвярнуўся да мяне. Сказаў, што беларусы гатовыя аддаць палітычных вязьняў. Ня хочуць аддаваць праз тую ці іншую краіну Эўрапейскага зьвязу, але калі я падтрымаю, гатовыя перадаць цераз Украіну. Я сказаў: „Безумоўна, падтрымліваем, гатовыя прымаць“. Бо пытаньне палітвязьняў — важнае. І там ёсьць і грамадзяне Ўкраіны. І, безумоўна, трэба забіраць і сваіх, і беларускіх палітвязьняў», — сказаў Зяленскі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG