Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі перадалі Ўкраіне разам з украінцамі і 104 беларускіх грамадзян

абноўлена

Вывезеныя ва Ўкраіну асуджаныя паводле палітычных матываў беларусы і ўкраінцы, 13 сьнежня 2025
Вывезеныя ва Ўкраіну асуджаныя паводле палітычных матываў беларусы і ўкраінцы, 13 сьнежня 2025

У праекце Каардынацыйнага штабу Ўкраіны па абыходжаньні з палоннымі «Хачу жыць» паведамілі аб завяршэньні перадачы ўладамі Беларусі грамадзян Украіны, асуджаных на беларускай тэрыторыі паводле палітычных матываў.

Як адзначаецца ў паведамленьні, украінцаў сустракаў кіраўнік вайсковай выведкі Ўкраіны Кірыла Буданаў.

Сярод 104 грамадзян Беларусі Ўкраіне перадалі Марыю Калесьнікаву, Віктара Бабарыку, Максіма Знака, Паўла Севярынца, Марыю Золатаву і Аляксандра Фядуту.

Пазьней вайсковая выведка Ўкраіны ўдакладніла, што агулам Беларусь перадала Ўкраіне 114 грамадзян.

Як паведаміў Telegram-канал «Пул первого», Аляксандар Лукашэнка памілаваў 123 грамадзян розных краін, асуджаных у Беларусі «за злачынствы рознай накіраванасьці — шпіёнскую, тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасьць».

Сярод іх — грамадзяне Вялікай Брытаніі, ЗША, Літвы, Украіны, Латвіі, Аўстраліі, Японіі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG